Прафесія сапраўдных мужчын

У гімназіі № 1 г. п. Карэлічы адбыўся інфармацыйны дзень на тэму “Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшакласнікі школ, навучэнцы будаўнічага прафесійнага ліцэя, а таксама выкладчыкі, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (былыя выпускнікі школ раёна), афіцэры Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны, раённага ваеннага камісарыята, супрацоўнікі аддзела адукацыі райвыканкама.

Госці расказалі аб асаблівасцях ваеннай прафесіі, сістэме падрыхтоўкі ваенных кадраў, парадку паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы. Былі паказаны відэаматэрыялы аб ВПС і войсках ППА, аб ваенна-тэхнічным факультэце БНТУ.
Курсанты Ваеннай акадэміі К. К. Зарубайка, С. В. Сурко, курсант ваенна-тэхнічнага факультэта А. С. Кузьміч расказалі аб сваёй вучобе, жыцці і быце курсантаў. Мяркуючы па настроі, з якім рабяты расказвалі аб выбранай прафесіі, можна сказаць, што справа абаронцы Айчыны, афіцэра ім па душы, а гэта значыць, што бяспека дзяржавы будзе ў надзейных руках.
Выбар прафесіі — адзін з самых адказных і складаных этапаў у жыцці кожнага маладога чалавека. Але выбраўшы ваенную, вы авалодаеце прэстыжнай, запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць упэўнена глядзець у будучыню.
Інфармацыю па ўсіх ваенных ВНУ, спецыяльнасцях, парадку паступлення можна атрымаць у райваенкамаце: г. п. Карэлічы, вул. Гастэлы, 21, або па тэлефонах 8(01596)2-21-15, 2-22-15.
Тэрмін падачы заявы для паступлення ў 2012 годзе да 1 красавіка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.