Рэйтынг карэліччан у малочнай галіне

Па даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь 388 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў атрымалі ў 2011 годзе больш 5000 кілаграмаў малака ад каровы.
У дзесяці гаспадарках гэты паказчык складае больш 8000 кг, у 35 — больш 7000 кг.
КСУП “Племзавод “Карэлічы”, дзе атрымалі 6776 кг малака ад каровы і павялічылі надой у параўнанні з 2010 годам на 106 кг, займае ў рэспубліканскай зводцы 69-е месца.
Стабільна працуюць у малочнай жывёлагадоўлі работнікі ферм СВК “Лукі-Агра”. Летась у гаспадарцы атрымалі ад кожнай каровы  па 6239 (+261) кілаграмаў малака і па гэтым паказчыку займаюць 111 месца ў рэспубліцы.
На сто дваццатай пазіцыі СВК “Свіцязянка-2003”, дзе надаілі ад кожнай каровы па 6151 кг малака і павялічылі надой у параўнанні з папярэднім годам на 642 кг.
Дзвесце дзевятнаццаты радок у зводцы займае з надоем 5586 (+643) кілаграмы малака ад каровы СВК “Маяк-Заполле”.
СВК “Жухавічы” трымае 277-ю пазіцыю з надоем 5364 (+639) кг малака ад каровы.

*   *   *
Падведзены вынікі работы жывёлаводаў краіны за студзень-снежань 2011 года.
Карэліцкі раён на 21 месцы. Сярэдні надой малака ад каровы летась склаў 5181 кілаграм, што на 230 кг больш, чым у 2010 годзе. За год атрымана 55 851 тона малака, або 105,3 % да ўзроўню папярэдняга года, сярэднясутачныя прыбаўленні буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме склалі 685 (+2) грамаў, свіней — 554 (-12) грамы.
З 89 комплексаў па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы комплекс СВК “Жухавічы” займае 21 месца. Валавы прырост жывой масы склаў 1572 тоны, або 102 % да ўзроўню папярэдняга года, сярэднясутачныя прывагі павялічыліся на 7 г і склалі 845 кг.
Нядрэнна папрацавалі работнікі ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. За мінулы год на прадпрыемстве атрымана 34231 тысяча штук яек пры сярэдняй яйканоскасці курэй-нясушак 305,4 яйкі. Расход кармоў на 100 яек склаў 145 кг кармавых адзінак.
Сярод комплексаў па дарошчванні і адкорме свіней свінагадоўчы комплекс СВК “Лукі-Агра” на 73 месцы са 107 гаспадарак краіны. Тут атрымана валавай прадукцыі 1185 т, а сярэднясутачная прывага склала 586 грамаў. Расход кармоў на 1 ц прывагі склаў 4,0 ц кармавых адзінак.
Свінагадоўчы комплекс СВК “Маяк-Заполле” на 97, а СВК імя Чарняхоўскага на 105 месцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.