З гонарам выканалі свой абавязак


/* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:»Обычная таблица»; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:»»; mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt; mso-para-margin:0cm; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:»Times New Roman»; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi—>

Днём памяці і смутку называюць у нашай краіне дату 15 лютага. У гэты дзень усе жыхары краіны аддаюць даніну павагі воінам-інтэрна- цыяналістам, удзельнікам вайны ў Афганістане і іншых “гарачых” кропках планеты.
Падзяляючы боль страты, мы шчыра спачуваем тым, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў.
— Савецкія салдаты з гонарам выканалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе, часам кош- там уласнага жыцця, — гаварыў у сваім звароце да ветэранаў вайны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка з гэтай нагоды.
Ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі гэту дату і ў нашым раёне, дзе жывуць 69 удзельнікаў той неаб’яўленай вайны.
Раніцай, у вялікай зале райвыканкама, адбылася сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў з кіраўніцтвам раёна і раённых службаў (цэха газавай гаспадаркі, УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, РВЭС, РУП ЖКГ, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела эканомікі райвыканкама).

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак падзякаваў ветэранам афганскай вайны за праяўленыя мужнасць і гераізм, вернасць воінскай клятве і нястомную, стваральную працу ў народнагаспадарчым комплексе раёна, за ак тыўную грамадскую дзейнасць, асабліва ў патрыятычным выхаванні маладога пакалення.
Шчырыя словы выказаў кіраўнік раённай “вертыкалі” маці загінулых і запэўніў усіх, што раённая выканаўчая ўлада і далей будзе аказваць гэтай катэгорыі людзей маральную і матэрыяльную падтрымку, а яшчэ напомніў, што дзверы яго службовага кабінета заўсёды адкрыты для воінаў-інтэрнацыяналістаў і родных, дзеці якіх не вярнуліся з вайны.
Маці загінулых воінаў Т І. Татур, В. Г. Кузьміцкай, Я. В. Федарака, С. В. Філончык, а таксама воінам-афганцам М. Я. Гагарыну, С. І. Ашманкевічу, С. М. Машчонскаму ўручаны кнігі “Воіны-інтэрнацыяналісты Гродзенскай вобласці ў афганскай вайне 1979-1989 г. г.”, а таксама дыскі з відэафільмам аб тых незабыўных падзеях.
Затым слова трымаў старшыня раённай ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” В. М. Тур.
Маці загінулых воінаў атрымалі ў гэты дзень падарункі ад Беларускага фонду міру.
Затым у храме святых апосталаў Пятра і Паўла настаяцель царквы Максім Цыгель адслужыў малебен у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Адтуль хрэсным ходам усе накіраваліся на мемарыяльны комплекс, дзе адбыўся мітынг, прысвечаны гэтай даце. На ім выступілі ваенны камісар раёна В. У. Галушка, ад імя моладзі трымаў слова гімназіст Мікіта Крэчкоўскі і настаяцель храма Максім Цыгель.
Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых і не дажыўшых да сённяшняга дня ветэранаў, усклалі вянкі і кветкі да помніка воінам- інтэрнацыяналістам.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.