Аб правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым—маі 2012 года

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2012 года № 46 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі 2012 г.”, з мэтай якаснага і арганізаванага правядзення прызыву грамадзян Карэліцкага раёна на тэрміновую ваенную службу і далейшага паляпшэння работы па падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы і згодна з рашэнем райвыканкама № 118 ад 20 лютага 2012 г. неабходна правесці прызыў грамадзян на тэрміновую ваеную службу ў Карэліцкім раёне ў лютым—маі 2012 года.
Грамадзянам мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку і не атрымалі павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, неабходна з’явіцца ў раённы ваенны камісарыят з 20 лютага па 31 мая 2012 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.