Карэлічы ў ліку пераможцаў

Штогод у Беларусі праходзіць агляд-конкурс санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў. У выніку ў сакавіку камісіі прынялі свае рашэнні і назвалі пераможцаў.
У залежнасці ад памеру гарадоў і вёсак журы вызначыла пяць катэгорый. У чацвёртай катэгорыі сярод пераможцаў названы гарадскі пасёлак  Карэлічы.
Пераможцы не застануцца без узнагарод. Кожны населены пункт у залежнасці ад катэгорыі атрымае ад 800 да 8000 базавых велічынь і пасведчанне ад Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.