Лепшая арганізацыя работы па ахове працы

Райвыканкам разгледзеў прадстаўленыя камісіяй па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці пры райвыканкаме матэрыялы па выніках раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы і прызнаў пераможцамі:
сярод прадпрыемстваў і арганізацый — Мірскі філіял рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод “Неманофф” (дырэктар А. А. Яцук);
сярод гаспадарак — камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Племзавод Карэлічы” (дырэктар В. К. Чыжык).
За справаздачны перыяд у гэтых арганізацыях не дапушчана няшчасных выпадкаў на вытворчасці, прафесійных захворванняў. У арганізацыях прымаюцца пэўныя меры па павышэнні бяспекі і паляпшэнні ўмоў працы, арганізавана выдача сродкаў індывідуальнай аховы, спецадзення і абутку ў неабходным аб’ёме, з улікам характару вытворчасці абсталяваны санітарна-бытавыя памяшканні (гардэробныя, пакоі асабістай гігіены і г. д.), праводзяцца абавязковыя папярэднія (пры паступленні на работу) і перыядычныя на працягу працоўнай дзейнасці медыцынскія агляды работнікаў.
Пераможцы ўдастоены прэмій у памеры 25 базавых велічынь (кожны).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.