На прызы газеты “Полымя”, райкама прафсаюза работнікаў АПК і раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”

24 сакавіка ў г. п. Карэлічы пройдзе раённы лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты “Полымя”, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Раённы крос праводзіцца з мэтай прапаганды бегу сярод насельніцтва, павышэння спартыўнага майстэрства лёгкаатлетаў, выяўлення мацнейшых спартсменаў і каманд для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.
Спаборніцтвы праводзяцца ў два этапы: першы — масавыя спаборніцтвы ў калектывах фізкультуры да 20 сакавіка г. г.,  другі — раённыя спаборніцтвы 24 сакавіка ў г. п. Карэлічы.
Прыняць удзел у спаборніцтвах запрашаюцца і дарослыя, і дзеці, і мужчыны, і жанчыны — усе, хто робіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку.
Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе будуць адзначаны Дыпломамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, пераможцы ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, прызёры — падпіскай на раённую газету “Полымя” раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.