Навядзём парадак разам!

Прыйшла вясна, растаяў снег і паўсюдна бачны засмечаныя тэрыторыі як у райцэнтры, г. п. Мір, так і ў сельскіх населеных пунктах. У сувязі з гэтым інспектарская група ДУ “Карэліцкі райЦГЭ” заклікае да навядзення парадку на зямлі. Патрабуецца актыўная пазіцыя старшынь Мірскага пасялковага і сельскіх Саветаў, кіраўнікоў сельгаскааператываў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшынь гаражных кааператываў, стараст вёсак і кожнага жыхара нашага раёна ў гэтым пытанні.
Праблемнымі пытаннямі з’яўляюцца: несанкцыянаваныя звалкі смецця і бытавых адходаў, навядзенне парадку на замацаваных тэрыторыях, вакол нежылых і пакінутых дамоў.
Кожны з нас павінен актыўна ўключыцца ў работу па навядзенні парадку.
Праявіце пачуццё гонару за свой пасёлак, вёску, дом, у якім вы жывяце, за прадпрыемства, арганізацыю, установу, дзе працуеце. Навядзём чысціню і парадак ужо сёння.
Давайце зробім наш Карэліцкі край эталонам прыгажосці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.