Уручаны Ганаровыя сцягі

Райвыканкам разгледзеў вынікі раённага спаборніцтва сярод гаспадарак, прадпрыемстваў, арганізацый, пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльным развіцці за 2011 год.
Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным развіцці прызнаны:
сярод гаспадарак раёна — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жухавічы” (старшыня Д. Д. Янкоўскі), дзе з аднаго гектара сельскагаспадарчых угоддзяў атрымана 61,5 цэнтнера кармавых адзінак, вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераліку на ўмоўнае малако на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў склала 265,1 цэнтнера, кошт валавай прадукцыі павялічыўся да ўзроўню 2010 года на 114,6 %, план продажу малака выкананы на 106,4 %, мяса — на 102,6 %, збожжа — на 103,5 %;

сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг — Карэліцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне-158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” ( начальнік Г. Я. Драздоў), дзе за 2011 год тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ, выкананых уласнымі сіламі, у дзеючых цэнах у параўнанні з 2010 годам узрос на 133 % і склаў 12567,8 млн рублёў. За 2011 год атрымана 738 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку, а па выніках 2010 года — 778 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць вытворчасці — 8,8 %. Прадукцыйнасць працы ў дзеючых цэнах склала 126,9 мільёна рублёў. Сярэдняя заработная плата ўзрасла на 128, 1 %.
Пераможцы раённага спаборніцтва ўзнагароджаны Ганаровымі пераходнымі сцягамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ў памеры 60 базавых велічынь кожны.
Пераможцамі ў спаборніцтве сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці за 2011 год прызнаны і ім прысуджаны:
І-е месца — Красненскаму сельскаму выканаўчаму камітэту з уручэннем Ганаровага пераходнага сцяга і грашовай прэміі ў памеры сарака пяці базавых велічынь, у тым ліку 10 базавых велічынь — старшыні Красненскага сельскага выканаўчага камітэта Т. М. Лейка;
ІІ-е месца — Турэцкаму сельскаму выканаўчаму камітэту з уручэннем Дыплома раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміі ў памеры дваццаці пяці базавых велічынь, у тым ліку 7 базавых велічынь — старшыні Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта В. В. Ходар;
ІІІ-е месца — Варанчанскаму сельскаму выканаўчаму камітэту з уручэннем Дыплома Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміі ў памеры пятнаццаці базавых велічынь, у тым ліку 5 базавых велічынь — старшыні Варанчанскага сельскага выканаўчага камітэта С. П. Баранаву.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.