Ваша свята вясною — вы самі вясна!

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня жанчын у райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з лепшымі працаўніцамі народнай гаспадаркі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, кіраўнік спраў райвыканкама С. Я. Трыбуць, старшыня раённага савета жанчын І. А. Богуш.
Адкрыў сустрэчу кіраўнік раённай “вертыкалі” В. Л. Шайбак, які напачатку свайго выступлення папрасіў прабачэння ў прысутных за тое, што ў віры паўсядзённых спраў мужчыны не заўсёды заўважаюць хараства душы прадстаўніц “слабога полу”, іх укладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёна.

 

— А жанчыны, між іншым, — гаварыў Віктар Леанідавіч, — аснова нашага грамадства, яны і клапатлівыя маці, і чуллівыя жонкі, і захавальніцы дамашняга ачага, і руплівыя працаўніцы, якія здольны вырашаць самыя складаныя задачы і праблемы ў сямейных адносінах, на вытворчасці, у грамадскім жыцці.
Асаблівая катэгорыя — жанчыны-кіраўнікі, якія ўзначальваюць пераважна жаночыя калектывы ў сферы адукацыі, бытавога абслугоўвання насельніцтва, аховы здароўя і г. д. Гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты, кампетэнтныя ўпраўленцы і радавыя выканаўцы. Дзякуючы гэтаму наша сістэма адукацыі і ахова здароўя займаюць другое месца ў вобласці. Сярод кадраў масавых прафесій у нас нямала наватараў, перадавікоў вытворчасці, якім няма роўных на абласным узроўні. Дзякуй ім за гэта.
Асобна ішла гаворка аб ролі жанчыны-маці ў сям’і, аб яе адказнасці за выхаванне дзяцей, усталяванні здаровага ладу жыцця, належнага мікраклімату.
Старшыня райвыканкама павіншаваў удзельнікаў сустрэчы з Днём жанчын і пажадаў ім быць заўсёды жыццярадаснымі, прыгожымі і шчаслівымі, а таксама паспяховымі ва ўсіх справах.
А затым жанчын віталі першакласнікі гімназіі № 1           г. п. Карэлічы, якія ў вершаванай форме віншавалі              і ўслаўлялі матуль і  ўсіх жанчын.
Ад імя жанчын раёна слова трымала былая настаўніца, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Г. П. Калтунова. Яна выказала словы падзякі кіраўнікам выканаўчай і распарадчай улады за клопат і ўвагу да жыхароў раёна і ўсіх жанчын, прачытала свой новы верш, прысвечаны матулям.
Са словамі віншавання да жанчын звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў       А. В. Шкадаў, які выказаў шмат добрых слоў і пажадаў поспехаў жанчынам ва ўсіх  справах.
Удзельнікам сустрэчы былі ўручаны сувеніры, вырабленыя народнымі ўмельцамі, і каштоўныя падарункі.
У гэты ж дзень у раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, перад пачаткам якога сабраўшыхся жанчын (а іх было больш 400), павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.