Жывіце, тварыце, кахайце

Мы заўжды з задавальненнем чакаем першага веснавога свята, калі найлепш можам адчуцьпаўнату жаночага шчасця, адкрыць крыніцу невычэрпнай радасці і атрымаць шмат падарункаў.
Сапраўды, нам хочацца, каб пра нас клапаці-ліся, помнілі, тэлефанавалі, кахалі… Словаможа рабіць сапраўдны цуд, а зараз тым больш — сама прырода нагадвае пра свята, і ўсё навокал абуджаецца пасля зімовага сну.
Жанчыны Карэліччыны не абдзелены ўвагай — штогод з нагоды веснавога свята праводзіцца сустрэча з кіраўніцтвам раёна. І гэта стала добрай традыцыяй: ушаноўваць лепшых працаўніц, гаварыць у іх адрас цёплыя, сардэчныя словы, дарыць падарункі, таму што гэтага яны заслужылі.

Жанчыны раёна працуюць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Разам з мужчынамі ўскладаюцьна свае плечы вялікую адказнасць — кіруюць працоўнымі калектывамі,прымаюць удзел у грамадскім жыцці, займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Карэліччана ганарацца поспехамі педагогаў, медыкаў бытавікоў, работніц аграпрамысловага комплексу — усіх тых, хто працуе сумленнаі шчыра.
Наш край багаты на адданых Бацькаўшчыне людзей. З нагоды веснавогасвята хочацца ўспомніць жанчын — Герояў Сацыялістычнай Працы: Еву Раманаўну Карачан, Таццяну Рыгораўну Арда, Вольгу Лукінічну Калоша, Надзею Сцяпанаўну Трускоўскую,Тамару Уладзіміраўну Чубрык, Яўгенію Іосіфаўну Юшко, а таксама — ганаровую грамадзянку раёна Алену Ільінічну Анцух.
Сярод занесеных у Кнігу Славы Карэліцкага раёна — Ніна Сцяпанаўна Свірыд, Галіна Паўлаўна Калтунова, Ганна Канстанцінаўна Шклярж, Кацярына Ціханаўна Ушкевіч, Лідзія Іосіфаўна Нагорная.
Прозвішча Г К. Шклярж занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.
У энцыклапедыі “Кто есть кто. Женщины Белоруссии” ёсць аповед і пра жанчын Карэліччыны, якія вызначаліся ў жыцці працавітасцю, актыўнай жыццёвай пазіцыяй і з’яўляюцца прыкладам. Акрамя вышэй названых і новыя прозвішчы — Аліна Іванаўна Макар, Галіна Мікалаеўна Комар, Зінаіда Паўлаўна Грыбок, Ванда Пятроўна Напорка і іншыя.
Жанчыны Карэліцкага краю з гонарам выконваюць свой мацярынскі абавязак. Быць маці — вялікае шчасце і вялікая адказнасць. Менавіта ў сям’і жанчына поўнасцю раскрываецца як асоба. Шмат любові, цярпення, дабрыні і працавітасці патрэбна, каб з немаўляці вырас чалавек — сапраўдны грамадзянін краіны.Радуе тое, што многія маці выхоўваюць не толькі сваіх, але і прыёмных дзяцей, замяняюць ім роднага чалавека, а дзяўчынкі і хлопчыкі набываюць сабе домі сям’ю.
Прыемна адзначыць,што многія жанчыны з’яўляюцца і творчымі асобамі. Пацвярджэнне таму — іх удзел у раённым і абласным конкурсе на лепшую мнагадзетную, а таксама творчую сям’ю. Хочацца пажадаць, каб ніколі не збяднелі іх душы, а ў сэрцах расла любоў да дзяцей.
З нагоды Дня жанчын віншую карэліччанак са святам і жадаю ўсіх зямных даброт. Надалей прадаўжайце служыць любімай справе.
Няхай шчасцем і радасцю поўняцца дамы, будзе ў іх утульна і цёпла, незмаўкае вясёлы дзіцячы смех.
Няхай вясна назаўждыпаселіцца ў сэрцах і душах! Кахайце і будзьце каханымі! Міру і спакою вам, жывіце і тварыце пад мірным небам!
Са святам вас, дарагія жанчыны Карэліччыны!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.