“Захаваць любоў да жыцця, быць маладымі душой”

У актавай зале дзіцячай школы мастацтваў праведзены ўрачысты пленум, прысвечаны 25-годдзю стварэння ветэранскай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
З дакладам выступіла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Н. С. ЯФРЭМАВА. Сваімі думкамі падчас выступленняў падзяліліся і некаторыя ўдзельнікі форуму.

Ля вытокаў

У Карэліцкім раёне заснавальнікам ветэранскай арганізацыі быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Л. І. Васілеўскі. 17 гадоў яго актыўнай работы на пасадзе старшыні раённага савета ветэранаў служылі прыкладам людзям старэйшага і маладога пакаленняў. Энергічны і вясёлы па натуры, Леанід Іванавіч паспяваў усюды, яго добра ведалі ў раёне. Дастойна прадстаўляў рэспубліканскі, абласны і раённы савет ветэранаў у іншых краінах.
Яго няма побач з намі, як і былога сакратара раённага савета ветэранаў У. Н. Хартановіча, старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый: М. Е. Патрація, І. Р. Худніцкага, А. І. Шэга, А. І. Карпа, М. А. Васілеўскага, П. К. Каламійцава, А. К. Цобкалы, Г. К. Ляўкевіча і іншых ветэранаў вайны і працы, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё ветэранскага руху ў раёне.
Ля вытокаў стварэння ветэранскай арганізацыі раёна таксама стаялі нашы сучаснікі М. М. Рэкун і М. В. Русецкі. Актыўны ўдзел у развіцці грамадскага аб’яднання прымалі ветэраны вайны М. Ц. Забенька, В. У. Раковіч, Л. І. Коршун, У. Д. Буй, І. М. Тур, Ф. П. Бядрыцкі, К. І. Лейка. Ім нямала гадоў, але да гэтага часу займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Ветэраны пастаянна выступаюць перад школьнікамі і моладдзю на ўроках мужнасці, вечарах сустрэч, піянерскіх злётах.
Шмат сіл і энергіі аддалі рабоце з ветэранамі па месцы жыхарства ветэраны працы А. А. Зантовіч, У. І. Жук, М. Ф. Жук.

Заўжды ў страі

Другім кіраўніком арганізацыі быў В. В. Шэўка. Сёння ён з’яўляецца членам абласнога і раённага савета ветэранаў, членам прэзідыума райсавета, старшынёй арганізацыйна-метадычнай камісіі раённай арганізацыі. Віталій Васільевіч — добры дарадца новаму саставу ветэранскай арганізацыі.

Асобна была адзначана актыўная жыццёвая пазіцыя Ф. П. Бядрыцкага: прысутнічае на ўсіх пасяджэннях прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі і дае слушныя прапановы, выступае перад насельніцтвам раёна, удзельнічае ва ўсіх урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў райцэнтры. Фёдар Пятровіч стварыў поўную картатэку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Пэўную частку свайго жыцця прысвячаюць вырашэнню складаных сацыяльных і жыццёвых пытанняў ветэранаў старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый І. М. Тур, У. Д. Буй, В. П. Марцюшава, А. І. Лапата, З. А. Кулеш, А. С. Пашкевіч.
Н. С. Яфрэмава выказала спадзяванне, што выбраныя на справаздачных канферэнцыях старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый І. М. Паўловіч, Л. М. Шумава, Т. Д. Сак, Н. К. Аляшкевіч, А. Д. Барышнікаў будуць і далей актыўна працаваць з ветэранамі вайны і працы па месцы жыхарства ў цесным супрацоўніцтве з мясцовай уладай і раённай ветэранскай арганізацыяй.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Н. У. Швец, зазначыўшы цеснае супрацоўніцтва з ветэранскай арганізацыяй, мяркуе, што і ў далейшым яно будзе прадаўжацца.

Клопат аб ветэранах — асноўны

Мясцовая ўлада не застаецца ў баку ад паўсядзённых спраў ветэранаў вайны і працы. Усе пытанні ўважліва разглядаюцца, прымаюцца меры да аказання дапамогі, асабліва ветэранам вайны, адзінокім састарэлым, інвалідам, калі яны маюць у гэтым патрэбу.
На ветэранскі форум завітаў і трымаў слова старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак. Віктар Леанідавіч з цеплынёй і ўдзячнасцю гаварыў пра людзей працы: Л. І. Нагорную, якая была ініцыятарам стварэння інстытута стараст у раёне, урачоў Лілію Сцяпанаўну Дзівакову, Кацярыну Ціханаўну Ушкевіч, Ганну Аляксандраўну і Валерыя Аляксандравіча Жарскіх і іншых. І сёння медыкі раёна з гонарам прадаўжаюць  апраўдваць сваё высокае званне —  занялі другое месца ў вобласці.
Прамоўца адзначыў поспехі ў сельскай гаспадарцы. “Хочацца раўняцца на вашы добрыя справы і не падводзіць — любіць, працаваць, ствараць”, — сказаў Віктар Леанідавіч. Нагадаў ён аб тым, што мінулы год быў няпростым, але работнікі народнагаспадарчага комплексу працавалі стабільна. Праведзены работы па добраўпарадкаванні райцэнтра.
В. Л. Шайбак выказаў словы прызнання ветэранам за тое, што яны ёсць і з імі заўжды прыемна сустракацца, а таксама пажадаў, каб роўна біліся іх сэрцы і бадзёрасці хапіла яшчэ на шмат гадоў.

У сваім выступленні старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Варанчанскага сельскага выканкама, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны І. М. Тур падзякаваў старшыням — райвыканкама — В. Л. Шайбаку, раённай ветэранскай арганізацыі — Н. С. Яфрэмавай, СВК “Свіцязянка-2003” — У. А. Галавачу, Варанчанскага сельвыканкама — С. П. Баранаву за клопат і дапамогу.

Надзейныя памочнікі

З дапамогай упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама вырашаецца шмат складаных жыццёвых пытанняў ветэранаў. Калектыў установы на чале з І. А. Богуш уважліва адносіцца да кожнага састарэлага чалавека і стараецца дапамагчы ў вырашэнні злабадзённых пытанняў.
У прамове Н. С. Яфрэмавай прагучала ўдзячнасць супрацоўнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар Л. П. Трафімчык) і работнікам сферы культуры раёна за клопат і ўвагу да ветэранаў вайны і працы. Яны наладжваюць добры адпачынак, ствараюць клубы для пажылых, запрашаюць на канцэрты.
Для паляпшэння работы грамадская арганізацыя ветэранаў заключыла пагадненне з раённым каардынацыйным саветам старшыняў камітэтаў прафсаюзаў (старшыня І. Л. Пянькоўская). На адным са справаздачных сходаў, дзякуючы гэтай арганізацыі, ветэраны-актывісты былі ўзнагароджаны падарункамі.
Цеснае супрацоўніцтва з аддзеламі ідэалагічнай работы, адукацыі, па справах моладзі райвыканкама, РК “БРСМ”, раённай арганізацыяй ГА “Белая Русь”, таварыствам інвалідаў дапамагае выконваць праграмы і акцыі для пажылых людзей, заахвоціць іх падпіскай на газеты, прыняць удзел у спартыўных мерапрыемствах, раённых і абласных віктарынах, алімпіядах.
Вялікую ўвагу ўдзяляюць ветэранам медыцынскія работнікі. Акрамя штогадовага абследавання здароўя ветэранаў вайны, для іх створаны асобныя палаты ў бальніцы, пэўную частку лекаў аптэка адпускае бясплатна. У школах створаны музеі баявой і працоўнай славы. Вялікую пошукавую работу вядзе старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі СВК “Жухавічы” Г. І. Мамончык, член савета ветэранаў, кіраўнік гістарычна-краязнаўчага музея гімназіі № 1 райцэнтра М. У. Белянова. “Пакуль будуць сярод нас такія энтузіясты, ветэраны не будуць забыты”, — запэўніла ветэранскі лідар.

Просьбы стараюцца выканаць

Уменнем працаваць з людзьмі добра валодаюць актывісты, ветэраны працы В. В. Шэўка, А. М. Толмач, В. М. Сашко, Л. І. Нагорная, С. А. Мішчук, П. М. Бычко, М. Я. Гагарын, Н. Д. Урублеўская, Н. С. Свірыд, Г. У. Бандарык, А. М. Гоцка і іншыя.
У раёне актыўна працуюць ветэраны аддзела ўнутраных спраў на чале з М. У. Парфёнкам. Ён жа з’яўляецца намеснікам старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі СВК “Лукі-Агра”. Ветэранам РУП ЖКГ шмат увагі ўдзяляюць адказная за ідэалагічную работу А. К. Шушкевіч і ветэран працы Э. А. Арабей. Саюз афіцэраў Узброеных Сіл раёна на чале з В. І. Дробным і раённая грамадская арганізацыя “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, узначальваемая В. М. Турам, таксама працуюць сумесна з ветэранскай арганізацыяй.
Паўсядзённая работа савета звязана з аказаннем садзеяння ветэранам вайны і працы ў вырашэнні любых паўсядзённых пытанняў. Некаторыя просьбы не маюць юрыдычнай асновы, але нікому не адмаўляюць, вывучаюць і даюць заяўніку адказ. Усе пытанні ў асноўным звязаны з сацыяльнай абаронай састарэлых.
Часцей за ўсё звяртаюцца пажылыя людзі па пытанні рамонту платоў, устаноўкі тэлефонаў, аказання дапамогі ў час вясновых і восеньскіх палявых работ . Асобныя просьбы носяць прыватны характар, але звязаны з існуючымі праблемамі.
Часам прыходзяць ветэраны ў савет і за добрым словам, разумнай парадай, напісаннем пагаднення, хадайніцтва. Усе просьбы тут стараюцца выканаць і ў дакладны тэрмін.
— Але сярод нас ёсць і такія людзі, — сказала старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Н. С. Яфрэмава, — якія мэтай свайго жыцця лічаць напісанне скаргаў толькі ў вышэйстаячую арганізацыю, іншы раз безпадстаўных. Мы ўсе разам павінны тлумачыць ім, што іх можна разглядаць на месцы, каб не стварыць лішняй валакіты кіраўнікам дзяржаўных устаноў.
Адпачынак  
ветэранаў
Ветэранская арганізацыя ладзіць паездкі па гістарычных мясцінах Беларусі. У апошнія гады наведалі ваенна-гістарычны комплекс “Лінія Сталіна”, Нясвіж, Мір, Навагрудак, Лаўрышаўскі манастыр.
У Міры і Карэлічах ужо 25 гадоў паспяхова працуюць харавыя калектывы ветэранаў працы, яны прымаюць удзел у фестывалі ветэранскай песні, дзе праяўляюць сваё высокае майстэрства, узнагароджваюцца Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Шмат сіл і энергіі аддае стараста хору ветэранаў працы райцэнтра Л. П. Сурага і г. п. Мір Ларыса Пятроўна Новікава, каб рэпетыцыі адбываліся пастаянна і далучаліся да гэтай справы новыя ўдзельнікі.
На пленуме Л. П. Сурага пажадала прысутным захаваць найвялікшую каштоўнасць — любоў да жыцця, быць маладымі душой. “Чалавек старэе толькі тады, калі перастае жыць надзеямі і жыве толькі ўспамінамі”, — сказала яна. Жадаючых запрасіла ў хор ветэранаў.
Сакратар пярвічнай ветэранскай арганізацыі г. п. Карэлічы А. М. Толмач адзначала, што цікава праходзяць пасяджэнні клубаў “Задушевный разовор” і “Посидим по-хорошему”, праводзяцца вечары, ветэраны прымаюць удзел у экскурсіях — адным словам, сумаваць не прыходзіцца.

* * *

На пленуме прысутнічаў і трымаў слова першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога савета ветэранаў А. І. Караленка, які адзначыў вялікую ролю ветэранскай арганізацыі, выказаў словы ўдзячнасці мясцовай уладзе і кіраўнікам арганізацый за падтрымку і дапамогу і ўручыў Граматы старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Н. С. Яфрэмавай і сакратару гэтай грамадскай арганізацыі Г. А. Ульянка.
Падзячным пісьмом раённага савета жанчын узнагароджана Л. І. Нагорная.
Намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне С. П. Бурак уручыў Ганаровыя граматы Н. С. Яфрэмавай, В. І. Дробнаму, М. Я. Гагарыну. Група ветэранаў была ўзнагароджана прэміямі.
Прыняты зварот удзельнікаў юбілейнага пленума Карэліцкага раённага савета ветэранаў, прысвечаны 25-годдзю ветэранскага руху ў Рэспубліцы Беларусь.

 

ЗВАРОТ
удзельнікаў юбілейнага пленума Карэліцкага раённага савета ветэранаў, прысвечанага 25-годдзю ветэранскага руху ў Рэспубліцы Беларусь

Адзначаючы 25-годдзе ветэранскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнікі пленума звяртаюцца да ўсіх ветэранаў вайны і працы Карэліцкага раёна: умацоўваць ветэранскі рух у раёне, падтрымліваць палітыку нашай дзяржавы, супрацоўнічаць з органамі дзяржаўнага кіравання, кансалідавацца з іншымі грамадскімі арганізацыямі. Праяўляць клопат аб ветэранах па месцы жыхарства, адзінокіх састарэлых, салдацкіх удовах, асаблівую ўвагу ўдзяліць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Удасканальваць работу па выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, шырока выкарыстоўваючы гераічныя і працоўныя традыцыі нашага народа. Актыўна ўдзельнічаць у грамадскім, палітычным і культурным жыцці раёна. Па меры сваіх магчымасцей і стану здароўя займаць актыўную жыццёвую пазіцыю ў грамадстве, аказваць пасільную дапамогу ветэранскай арганізацыі і выконваць даручэнні раённага савета ветэранаў. Ветэранам працы, маючым задаткі да творчасці, развіваць іх і даваць магчымасць пазнаёміцца з вынікамі творчасці ўсім жадаючым.
Заклікаем ветэранаў вайны і працы раёна актыўна ўдзельнічаць у стварэнні палітычнай і эканамічнай стабільнасці ў дзяржаве.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.