Аб пераносе рабочага дня

У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 23 красавіка пераносіцца на суботу 28 красавіка. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 красавіка 2012 года № 294, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.