Багатырская наша сіла

Прозвішча Мазюк добра вядома не толькі ў СВК імя Царука, але і за яго межамі. Браты Барыс і Віталій служылі прыкладам узорнай работы на працягу дзесяцігоддзяў. Зараз Барыс на заслужаным адпачынку пасля 40 гадоў працы на трактары, а сямейную справу працягвае Віталій, механізатарскі стаж якога складае 32 гады. Мажны, фізічна развіты мужчына ніколі не шукаў лёгкага хлеба. З 1984 года шчыраваў на розных работах на трактары “Беларус”, 26 сезонаў адпрацаваў камбайнерам.
У гаспадарцы яго ведаюць як кваліфікаванага механізатара, самастойнага, талковага спецыяліста. Менавіта таму даверылі Віталію магутны “Джон-Дзір”, на якім працуе з 2006 года. Асноўная работа яго — сяўба. Вопытны сейбіт практычна адзін спраўляецца з сяўбою азімых і яравых зерневых культур пры высокай якасці.
Вясна сёлета стрымлівае ход палявых работ, але Віталію Ерамеевічу ўдаецца на поўную магутнасць выкарыстаць у спрыяльныя гадзіны сваю багатырскую сілу і стальнога волата “Джон-Дзіра” з пасяўным агрэгатам “Гаспарда”.
За дзень В. Е. Мазюк запраўляе ў глебу насенне яравых на плошчы больш як 50 гектараў. А ўсяго пасеяў больш паўтысячы гектараў ячменю і яравой пшаніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.