КРОС НА ПРЫЗЫ ГАЗЕТЫ “ПОЛЫМЯ”

На спартыўным свяце стартавала акцыя “Я выбіраю жыццё”. Актыўныя арганізатары яе — аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, рэдакцыя газеты “Полымя”, райкам прафсаюза работнікаў АПК, раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”.
Традыцыйны лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты “Полымя”, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”адбыўся ў Карэлічах. У ім прымалі ўдзел больш як 200 спартсменаў з 29 калектываў фізкультуры раёна.
Урачыстае адкрыццё спартыўнага мерапрыемства адбылося на плошчы 17 Верасня, дзе пасля даклада начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама М. М. Барэйкі аб гатоўнасці каманд да спаборніцтваў красменаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык.
Звяртаючыся да іх, ён гаварыў: “Паважаныя ўдзельнікі спаборніцтваў, лёгкаатлеты! Сёння адкрываем лёгкаатлетычны сезон-2012. Завяршыўся сезон зімовых відаў спорту, у якіх дасягнулі пэўных поспехаў. Гэта хакей на лёдзе і лыжныя гонкі.
Прыйшла вясна і паклікала на старт лёгкаатлетаў, а гэтых стартаў будзе шмат. Сёння праводзім крос на прызы газеты “Полымя”.
Тут сабраліся моцныя людзі не толькі фізічна, а і духам, вынослівыя, таму што спорт патрабуе пастаяннай працы над сабою, сілы волі, імкнення да перамогі. Хачу пажадаць, каб гэты сезон прайшоў без траўм, быў азнаменаваны новымі перамогамі і дасягненнямі, каб імёны карэліцкіх спартсменаў былі ўпісаны ў лік пераможцаў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.
Моцнага вам здароўя, бо здароўе — залог даўгалецця, а даўгалецце — гэта гарантыя, што ў жыцці вы дасягнеце многага. Хачу пажадаць, каб мэты, пастаўленыя вамі, былі дасягнуты і вашы намаганні не былі дарэмнымі.
Паважаныя сябры! Сённяшняе свята адбываецца дзякуючы падтрымцы і ўдзелу шэрагу нашых грамадскіх арганізацый. У першую чаргу, гэта раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”, райкам прафсаюза работнікаў АПК, і, безумоўна, ініцыятар і заснавальнік гэтага кросу — рэдакцыя газеты “Полымя”.
Сёння, адначасова з нашым спартыўным святам, пачынаецца акцыя “Я выбіраю жыццё”, у рамках якой пройдзе шэраг як спартыўных, так і інфармацыйных мерапрыемстваў, якія аб’ядноўвае  адна ідэя — здаровы лад жыцця, высокая мараль і вера ў будучыню падрастаючага пакалення.
Віншую вас са святам! Жадаю добрых стартаў і пераможнага фінішу!”.
Пасля ўрачыстага адкрыцця пачаліся забегі на дыстанцыях 3000, 2000 і 1000 метраў. Спаборніцтвы праходзілі ў розных узроставых групах сярод вучняў сярэдніх і базавых школ, навучэнцаў Карэліцкага ліцэя і Мірскага каледжа, калектываў фізкультуры арганізацый і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
У камандным заліку сярод сярэдніх школ перамаглі лёгкаатлеты Варанчанскай СШ, на другім месцы — Красненская, на трэцім — Турэцкая СШ.
Сярод базавых школ на першым месцы Аюцавіцкая, на другім — Палужская, на трэцім — Мядзвядская БШ.
Сярод сельгаскааператываў на першым месцы красмены СВК “Жухавічы”, на другім — “Свіцязянка-2003”, на трэцім — “Лукі-Агра”.
У асабістым заліку ў дзяўчынак ва ўзроставай групе 1995-1996 гадоў нараджэння лепшы вынік паказала Анастасія Лукашэвіч з Баранавіцкай СШ. На другім месцы — Надзея Доўжык з Турэцкай школы, на трэцім — Вікторыя Сянкевіч з Варанчанскай СШ.
У юнакоў у гэтай групе першым перасёк фінішную прамую Дзяніс Скок з Карэліцкай СШ № 2, другім быў Аляксандр Крупко (Карэліцкі ліцэй), трэці вынік у Андрэя Камацкевіча з Варанчанскай СШ.
Сярод дзяўчынак 1993-1994 гадоў нараджэння хутчэй за ўсіх фінішавала Галіна Пашкевіч з Варанчанскай СШ, Яўгенія Баравец з Малюшыцкай школы была другой, Святлана Лопух з СВК “Жухавічы” — на трэцім месцы.
У юнакоў гэтай узроставай групы перамог Віктар Лопух з Варанчанскай СШ, ліцэіст Юрый Аляшкевіч фінішаваў другім, Ігар Коўзусь з СВК “Жухавічы” — трэцім.
Ва ўзроставай групе 1997-1998 гадоў нараджэння ў дзяўчат першай на фінішы была Алеся Гаўрош з Варанчанскай СШ, другой — Алена Навуменка з Карэліцкай гімназіі № 1, Вольга Барыла з Красненскай СШ — трэцяй.
На першым месцы сярод юнакоў гэтай узроставай групы Вячаслаў Жыгала з Мірскай СШ, Андрэй Міцкевіч з Карэліцкай СШ № 2 на другім месцы і на трэцяй пазіцыі Аляксандр Грабоўскі з Красненскай СШ.
Ва ўзроставай групе 1999 года нараджэння і маладзей сярод прызёраў адразу дзве лёгкаатлеткі з Турэцкай СШ. Марыя Непагода заняла першае месца, Карына Антановіч — трэцяе. Марыя Пашкевіч з Варанчанскай СШ на другім месцы.
У юнакоў перамогу прынёс сваёй камандзе Уладзімір Лопух з Варанчанскай СШ, Аляксей Навумовіч з Цырынскай СШ на другім месцы, трэцім прызёрам стаў Аляксандр Касцюк з Мядзвядскай БШ.
Ва ўзроставай групе 1990-1992 гадоў нараджэння сярод мужчын перамогу святкаваў Уладзімір Логіш (РУП ЖКГ), Дзмітрый Логіш  з СВК “Свіцязянка-2003” на другім месцы, на трэцім — Сяргей Касячэнка з РАНС.
У жанчын гэтай узроставай групы пераможцай стала прадстаўніца СВК “Жухавічы” Кацярына Тукай, Кацярына Малушкевіч (дзяржустановы) — на другім месцы, Наталля Крывапуст з СВК “Лукі-Агра” — на трэцім.
У мужчын ва ўзроставай групе 1989 года нараджэння і старэй пераможцам стаў Іван Траяновіч (“СВК “Цырын-Агра”), Кірыл Яўцееў (“Свіцязянка-2003”) — на другім месцы, Андрэй Барысевіч (РАНС) — на трэцім месцы.
У жанчын перамагла Святлана Рамановіч (СВК “Жухавічы”), на другім месцы — Галіна Гуцава (“Свіцязянка-2003”), Галіна Лаўрушчык (СВК “Цырын-Агра”) — на трэцім месцы.
Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, пераможцы — грашовымі прэміямі райкама прафсаюза работнікаў АПК, прызёры — падпіскай на раённую газету “Полымя” раённай арганізацыяй ГА “Белая Русь”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.