Шчыруюць сейбіты

Галоўная тэма ў механізатараў і спецыялістаў агранамічнай службы ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” — гэта прагноз надвор’я, якое пакуль не дазваляе разгарнуць палявыя работы на поўную сілу. Але, кіруючыся прынцыпам “На Бога спадзявайся, а сам не чакай”, земляробы проціпастаўляюць капрызам надвор’я сваё майстэрства, прафесіяналізм і жаданне правесці ўвесь комплекс работ у аптымальныя тэрміны.

— Сёлета, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі С. І. Кужалевіч, — нам трэба пасеяць 2295 гектараў зерневых, а ўсяго 4040 га сельгаскультур.
Пасеяна 1900 га яравых, з якіх 1740 га зерневых і зернебабовых, што складае 47 %.
Ячмень запраўлены ў глебу на плошчы 1405 га, пасеяна 110 га яравой пшаніцы, 205 — аўса, 160 гектараў цукровых буракоў.
На сяўбе задзейнічаны чатыры комплексы, а першым вывеў у поле свой МТЗ-3022 у агрэгаце з АПП-6 Андрэй Радзевіч, які пасеяў больш як 400 га яравых. Больш як 300 га пасеяў трактарам “Джон-Дзір” з пасяўным агрэгатам “Гаспарда” Мікалай Пілецкі. Старанна працуюць на трактарах МТЗ-3022 з пасяўнымі агрэгатамі “Максідрыл” Міхаіл Івашка і Міхаіл Харута.

Паспяхова спраўляюцца з вытворчымі заданнямі на падрыхтоўцы глебы пад зерневыя на трактарах МТЗ-1221 у агрэгаце з ППС-6 Мікалай Лабоцкі, Сяргей Мазур, Юрый Ермаковіч.
На бурачных плантацыях гэтай работай займаюцца на К-701 з АКШ-7,2 Аляксандр Шыманскі і Мікалай Ярмола на МТЗ-1221 з АКШ-6. Сее цукровыя буракі на МТЗ-82 з сеялкай “Плантэр” Аляксей Крэнь.
На ўнясенні мінеральных угнаенняў задзейнічаны два МТЗ-1221 з РУМ-8, на якіх працуюць Уладзімір Шыманскі і Валерый Давыдзенка.
Не забываюць у гаспадарцы аб папаўненні гумусу ў глебе, для чаго ўносяць мясцовыя ўгнаенні. На гэтай тэхналагічнай аперацыі задзейнічаны тры механізаваныя звяны: два ўласныя і адно звяно з ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”.

У першым звяне шчыруюць машыніст пагрузчыка “Амкадор-332” Сяргей Канапацкі і механізатары Аляксандр Крэнь на МТЗ-1221 з раскідвальнікам МТТ-10 і Андрэй Цвірка на МТЗ-950 у агрэгаце з ПРТ-7.
У другім звяне з пагрузкай арганікі паспяхова спраўляецца на “Амкадор-332” машыніст Яўгеній Лузько, а на ўнясенні Аляксандр Каліта на МТЗ-82 з ПРТ-7, Павел Варановіч і Мікалай Аляшкевіч на МТЗ-950 у агрэгаце з ПРТ-7.
Работы на веснавым полі працягваюцца ў комплексе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.