Спаборнічалі кіраўнікі

Па-традыцыі ў сакавіку, калі яшчэ не распачаліся масавыя палявыя работы, у раёне праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы кіраўнікоў  прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сельвыканкамаў, арганізацый і ўстаноў раёна.
На гэты раз іх гасцінна прымала гімназія № 1 г. п. Карэлічы. Урачыстае адкрыццё спартыўнага мерапрыемства адбылося ў спартыўнай зале гэтай навучальнай установы.
Пасля даклада начальніка аддзела райвыканкама па фізкультуры, спорце і турызме М. М. Барэйкі аб гатоўнасці каманд да спаборніцтваў слова трымаў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.
— Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі спартыўнага свята, — гаварыў ён. — Кожны з нас хоча паказаць у гэтыя веснавыя дні добрую фізічную падрыхтоўку, вынослівасць, спрыт. Але не толькі дзеля спартыўных дасягненняў. Хутка пачнуцца палявыя работы, і кожнаму спатрэбіцца шмат сіл і энергіі для выканання тых маштабных задач, якія мы перад сабою паставілі.

Сёння мы ў чарговы раз хочам паглядзець як кожны з нас клапоціцца пра сваё здароўе, у якой спартыўнай форме знаходзіцца кожны кіраўнік. А фізічная форма павінна адпавядаць рашэнню вытворчых задач, якія мы абавязаны выканаць. Гэта магчыма толькі тады, калі кіраўнік моцны духам і целам, калі ён бадзёры і жыццярадасны і настойліва рухаецца да пастаўленай мэты.
Жадаю прыемна, з карысцю правесці час на свяце, прыняць удзел ва ўсіх спаборніцтвах, дабіцца добрых вынікаў.
Здароўя вам! Поспехаў у жыцці і працы і ўсяго самага найлепшага.
Права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітанам каманд.
Кіраўнікі спаборнічалі па валейболе, дартсе, настольным тэнісе, шашках і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Найбольш відовішчнымі былі валейбольныя паядынкі, у якіх перамагла каманда райвыканкама, за якую выступалі старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Дарашэнка, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму М. М. Барэйка, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А. І. Фалейчык, намеснік дырэктара ФСК А. Г. Бушма.

Другое месца заваявала зборная кіраўнікоў СВК, зборная г. п. Карэлічы заваявала трэцяе месца.
У тэнісістаў на першым месцы намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце А. А. Рамановіч, начальнік раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А. І. Фалейчык заняў другое месца, старшыня СВК “Цырын-Агра” М. М. Кулініч — трэцяе месца.
У спаборніцтве па настольным тэнісе сярод жанчын пераможцай стала старшыня Красненскага сельвыканкама Т. М. Лейка, на другім месцы С. І. Вярбіцкая (райвыканкам), намеснік старшыні СВК імя Чарняхоўскага па ідэалагічнай рабоце А. А. Чамярыс заняла трэцяе месца.
Шашачны турнір у жанчын выйграла І. Л. Пянькоўская, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Н. С. Харошка — на другім месцы, старшыня Цырынскага сельвыканкама Л. Ф. Атрашкевіч заняла трэцяе месца.
У шашыстаў на першым месцы галоўны інжынер РЭСа І. Г. Маковік, старшыня Ярэміцкага сельвыканкама П. А. Наумовіч заняў другое месца, старшыня Малюшыцкага сельвыканкама           В. А. Дзірвук — трэцяе.

У стральбе найбольш трапнымі былі начальнік РЭСа М. А. Пыцель, старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак і трэцяе месца падзялілі галоўны інжынер ДРБУ-158  М. М. Кадлубай і дырэктар Лукскай СШ С. Я. Міхалкевіч.
Сярод жанчын лепшы вынік у стральбе паказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Асташэвіч, на другім месцы старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК І. Л. Пянькоўская, на трэцім — намеснік старшыні СВК “Маяк-Заполле” В. Я. Грыгаровіч.
У дартсе сярод мужчын на першым месцы намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце А. А. Рамановіч, другім быў А. Г. Панцялееў (райвыканкам), трэцім — старшыня Малюшыцкага сельвыканкама В. А. Дзірвук.
У жанчын у гэтым відзе спаборніцтва перамагла С. І. Вярбіцкая (райвыканкам), другой стала В. Я. Грыгаровіч (СВК “Маяк-Заполле”), трэцяй — старшыня Красненскага сельвыканкама Т. М. Лейка.
У агульнакамандным заліку першае месца заваявала каманда райвыканкама, на другім месцы каманда  кіраўнікоў г. п. Карэлічы, на трэцім — каманда кіраўнікоў СВК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.