Стаўка — на якасць

Першыя гектары яравымі зерневымі ў СВК “Цырын-Агра”, якія займаюць сёлета 630 гектараў, засеяны яшчэ 25 сакавіка. Ганаровае права зрабіць засеўкі было прадастаўлена лепшым механізатарам гаспадаркі Леаніду Канстанцінавічу Лазарчыку і Мікалаю Мікалаевічу Шаламану, якія заправілі ў глебу ў гэты дзень ячмень “Якуб” на плошчы 10 гектараў.

Капрызнае надвор’е перашкаджае земляробам разгарнуць масавыя работы на веснавым полі.
Тым не менш, механізатары выкарыстоўваюць кожную спрыяльную хвіліну, каб закласці трывалы падмурак будучаму ўраджаю. Так, на падрыхтоўцы глебы да сяўбы шчыруе на МТЗ-3022 у агрэгаце з культыватарам КП-9 Мікалай Мікалаевіч Лук’яновіч, а на трактарах МТЗ-1221 з культыватарамі КПС-6  Уладзімір Мікалаевіч Водчыц і Мікалай Канстанцінавіч Дземяновіч. На чызяляванні глебы высокіх паказчыкаў дабіваецца Уладзімір Ільіч Кастусік, які працуе на МТЗ-1221 з культыватарам КЧ-5,1.
На падкормцы азімых і шматгадовых траў шчыруе машыніст самаходнага агрэгата “Раса” Іван Іванавіч Алексіевіч, які падсілкоўвае КАСам да 130 гектараў пасеваў за дзень. Спрыяюць ударнай працы наватара вадзіцель аўтамабіля МАЗ-5551 Іван Іванавіч Пацко і механізатар Мікалай Мікалаевіч Каралько, якія запраўляюць “Расу” вадкімі ўгнаеннямі.

На ўнясенні мінеральных угнаеннях старанна працуюць на МТЗ-82 у агрэгаце з МВУ-0,5 механізатар Уладзі-мір Іванавіч Пігаль і малады трактарыст Аляксандр Максімчык, які працуе на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з “Сулкай”.
Арганіку пад цукровыя буракі ўносяць на трактарах МТЗ-82 у агрэгаце з ПРТ-7 Аляксандр Аляксандравіч Зусько і Іван Мікалаевіч Гомза, а таксама Сяргей Міхайлавіч Кажура на МТЗ-82 з раскідвальнікам МТП-9.
У кааператыве пасеяна ўжо 420 гектараў яравых зерневых і зернебабовых, што складае 59,6% да плана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.