Араты і жнец, і касец

Адным з лепшых трактарыстаў СВК імя Царука з’яўляецца Мікалай Аляксандравіч Мароз. Механізатарскі стаж — 31 год, 24 з іх працуе ў гэтым калектыве.
Мікалай універсальны спецыяліст. З аднолькавым поспехам можа працаваць на складанай сельскагаспадарчай тэхніцы: трактары любой мадыфікацыі з розным прычапным або навясным абсталяваннем, камбайне.
Маючы вялікі вопыт работы на КСК-100, сем гадоў таму ён атрымаў у сваё распараджэнне набыты ў фірме “Штоц-Агра”, праўда, не новы, а былы ў эксплуатацыі кормаздабываючы камбайн “Ягуар”, на якім працуе і сёння.
Не памыліўся тагачасны кіраўнік гаспадаркі С. В. Барычэўскі, давяраючы магутную машыну Мікалаю. Яе механізатар утрымлівае ў належным стане і кожны год дабіваецца высокай выпрацоўкі. Летась, напрыклад, Мікалай Аляксандравіч на сваім “Ягуары” нарыхтаваў 31328 тон зялёнай масы сенажу і сіласу, забяспечыўшы пагалоўе БРЖ кармамі. Вось і  ў бягучым годзе, пасля выканання транспартных работ, на замацаваным за ім МТЗ-82 у агрэгаце з бульбасаджалкай СК-4 з 205 га пасадзіў клубні на плошчы 114 гектараў. А затым грунтоўна адрамантаваў кормаздабываючы камбайн “Ягуар” і зараз нарыхтоўвае сянаж.
Дзякуючы такім вопытным, працалюбівым механізатарам, усе палявыя работы, нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю праходзяць у кааператыве арганізавана і ў сціслыя тэрміны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.