І днём, і ноччу

арганізавана работа на веснавым полі ў другім вытворчым участку СВК “Маяк-Заполле”, які ўжо больш як трыццаць гадоў узначальвае В. А. Трафімчык.
Паводле яго слоў, на ўчастку пасеяна 620 гектараў ячменю, 20 — яравой пшаніцы, 15 — гароху і 30 га яравога рапсу.
Адначасова вяліся работы на пасевах азімых культур. Па два разы падкормлены 460 га азімай пшаніцы, 340 га трыцікале і 55 га азімага рапсу. З зімоўкі пасевы выйшлі ў добрым стане і абяцаюць неблагі ўраджай.

Сёлета на ўчастку запланавана пасеяць 390 гектараў кукурузы, 160 га з іх на зерне. Пасеяна ўжо больш як 200 гектараў.
Лён пасеяны на плошчы 80 гектараў.
Прабаранаваны і падкормлены шматгадовыя травы.
На культывацыі глебы старанна працуюць механізатары А. М. Шаўцоў на МТЗ-3022 з КПС-9, У. М. Вайніла на трактары МТЗ-1221 з КЧ-5,1, М. Я. Гуцько на МТЗ-1523 у агрэгаце з КПС-6.
І днём, і ноччу рыхтуюць глебу да сяўбы М. С. Сялецкі на МТЗ-1221 з АКШ-6,0, С. П. Лось на трактары МТЗ-82 з АКШ-3,6. У начную змену шчыруюць з АКШ С. У. Гладкі і Я. К. Лісоўскі.
На ўнясенні мінеральных угнаенняў высокіх паказчыкаў дабіліся М. М. Базар на трактары МТЗ-920 у агрэгаце з ДСМ і В. І. Шэўка на МТЗ-1221 з РМУ-8000.
Тэмпы і якасць сяўбы забяспечваюць А. У. Лапата на трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6, А. Э. Блашко на трактары “Атлес” з пасяўным агрэгатам “Амазоне” і М. Я. Капура на МТЗ-1221 з сеялкай СПУ-6.

За чатыры дні справіўся з сяўбою лёну Л. С. Дзічка на трактары МТЗ-892 з сеялкай СЗЛ-3,6. А на сяўбе кукурузы шчыруе В. І. Шэўка на МТЗ-1221 з сеялкай “Максіма”.
Сяўба цукровых буракоў на плошчы 200 гектараў завершана.
Добра папрацавалі на ўчастку з мясцовымі ўгнаеннямі, якіх унесена 20200 т. Тут вызначыліся машыністы пагрузчыкаў М. А. Малышчык, М. С. Капацэвіч, а на ўнясенні арганікі — механізатары А. А. Крывапуст, Л. С. Дзічка, І. І. Хваська, С. П. Лось, Ю. М. Фурс, М. С. Сялецкі.
На падвозцы насення старанна папрацавалі вадзіцелі М. М. Друцька, Ю. М. Ярашук, В. І. Барыла.
Ёсць упэўненасць, што ніва аддзячыць рупліўцам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.