Кладуцца травы ў пракосы

Згодна з прагнознымі паказчыкамі ў галіне жывёлагадоўлі СВК “Лукі-Агра” ў бягучым годзе неабходна давесці валавую вытворчасць малака да 5612 тон, надаіць ад кожнай каровы па 6450 кг, атрымаць ялавічыны ў жывой вазе 325 т, а сярэднясутачных прываг БРЖ па 700 грамаў.
Каб справіцца з пастаўленай задачай, у гаспадарцы трэба нарыхтаваць для грамадскага пагалоўя сенажу — 10300 т, сіласу — 14997 т, сена — 860 т (з улікам жывёлы насельніцтва), на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтаваць па 33,6 ц карм. адз. травяных кармоў.
Гэтыя пытанні разгледжаны на пасяджэнні праўлення кааператыва, зацверджаны рабочы план па нарыхтоўцы кармоў з траў першага і другога ўкосу, сіласу.
З мэтай прыняцця неабходных мер і арганізацыі работ, звязаных з корманарыхтоўкай, створаны штаб па аператыўным кіраўніцтве на чале з кіраўніком гаспадаркі М. А. Гавінай. Таксама сюды ўвайшлі галоўныя спецыялісты, ІТР, упраўляючыя вытворчымі ўчасткамі, ідэалагічны і прафсаюзны актыў.
Кантроль за якасцю назапашаных кармоў ажыццяўляюць члены камісіі намеснік старшыні СВК па    жывёлагадоўлі А. У. Капіца і ўпраўляючыя фермамі “Лукі”, “Асташын”, “Далматаўшчына”, “Крышылоўшчына”.
Распрацаваны і даведзены да выканаўцаў расцэнкі за выкананы аб’ём работ. З мэтай павышэння матэрыяльнай зацікаўленасці, скарачэння тэрмінаў уборкі траў, а таксама павышэння прадукцыйнасці працы, пры якасным і своечасовым выкананні работ і захаванні агратэхнічных тэрмінаў прадугледжаны меры матэрыяльнага заахвочвання членаў кормаздабываючых атрадаў і спецыялістаў.
Пры парушэнні тэхнікі бяспекі, аховы працы, тэхналогіі корманарыхтоўкі, з’яўленні на рабочым месцы ў нецвярозым стане парушальнікі пазбаўляюцца прэміі часткова або поўнасцю.
Каб паскорыць працэс, у гаспадарцы перагледзелі парадак працоўнага дня, які доўжыцца зараз з 7 гадзін раніцы да 21 гадзіны вечара з двума гадзіннымі перапынкамі. Арганізавана двухразовае харчаванне працаўнікоў, занятых на корманарыхтоўцы, з аплатаю 20 % ад поўнага кошту абедаў і вячэры.
На касьбе траў першага ўкосу добра працуюць механізатары Аляксандр Ваўчок, Віктар Тананка, Андрэй Штэйн, Аляксандр Зусько, на варушэнні і зграбанні валкоў Міхаіл Яцкевіч і Аляксандр Грэмяка.
На здрабненні зялёнай масы шчыруюць Мікалай Лагута і Ігар Мардзіловіч, прасаванні сена ў рулоны (КомбіПак) — Міхаіл Шавейка.
На адвозцы кармоў аператыўна спраўляюцца са сваімі абавязкамі Аляксандр Шавейка, Васілій Кляноўскі, Ігар Крапіўніцкі, Мікалай Гузавец, Ігар Шыран.
Трамбоўку сянажнай масы забяспечваюць Аляксандр Дземяновіч, Алег Леановіч, Васілій Кляноўскі.
У гаспадарцы ўжо запоўнены тры сянажныя траншэі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.