Лепшыя кіраўнікі года

Згодна з рашэннем райвыканкама пераможцамі штогоднага конкурсу “Лепшы кіраўнік года” ў раёне за 2011 год прызнаны ў намінацыях: лепшы кіраўнік сельскагаспадарчай арганізацыі — ГАЛАВАЧ Уладзімір Арсенцьевіч — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Свіцязянка-2003”; лепшы кіраўнік прамысловай арганізацыі — ВЫРКО Мікалай Яўгеньевіч — дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вівака”; лепшы кіраўнік у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паліва і газа-энергазабеспячэння — РУДАК Аляксандр Іванавіч — дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі; лепшы кіраўнік установы аховы здароўя — БРАНТ Жанна Станіславаўна — загадчык Мірскай гарадской бальніцы.
Пераможцы ўзнагароджаны спецыяльнымі пасведчаннямі і каштоўнымі падарункамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.