“МІРСКІ ЗАМАК-2012”

Х свята мастацтваў
26 мая старажытныя муры Мірскага замка збіраюць гасцей на юбілейнае свята “Мірскі замак – гонар Беларусі і ЮНЕСКА”, які ладзяць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Карэліцкі райвыканкам, Мірскі пасялковы Савет, заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Сёлета свята праводзіцца ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Беларусь у маім сэрцы”.  
Традыцыйна адкрыццё свята адбудзецца ў Мірскім замку. У гарадскім Доме культуры г. п. Мір будзе прадстаўлена прэм’ерная канцэртная праграма “Знаныя імёны: народны артыст Беларусі Генрых Вагнер”.
Адметная старонка фестывалю — канцэрт вакальнага ансамбля і струннага аркестра пад кіраўніцтвам Н. Міхайлавай і заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь В. Сарокі  ў Мікалаеўскім касцёле г. п. Мір.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі і зоркі беларускай песні парадуюць карэліччан і гасцей свята сваёй вячэрняй праграмай, прысвечанай 25-годдзю заслужанага калектыву.
ЗАПРАШАЕМ ВАС НА СВЯТА!



У праграме свята:
10.30 — унутраны дворык Мірскага замка
Мірскія фанфары — канцэрт ансамбля трубачоў. Кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Волкаў
11.00 — Мірскі замак. Мелодыі Мірскага замка. Вакальны ансамбль і струнны квартэт. Кіраўнікі: Наталля Міхайлава і Таццяна Вайлапава. Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава.
13.00 — пасялковы Савет г. п. Мір. Прэс-канферэнцыя з удзелам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.
14.00 — Дом культуры г. п. Мір. Выступленне творчай моладзі Карэліцкага раёна.
Знаныя імёны: народны артыст Беларусі Генрых Вагнер (1922-2000).
Ансамблі: флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, вакальны ансамбль, струнны аркестр.
Кіраўнікі: заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар навук, прафесар Уладзімір Скараходаў, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Волкаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Генадзь Забара, дацэнт Іван Брычыкаў, Наталля Міхайлава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Валерый Сарока.
Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава.
15.30 — Мікалаеўскі касцёл г. п. Мір.
Традыцыі айчыннай духоўнасці. Вакальны ансамбль і струнны аркестр. Кіраўнікі: Наталля Міхайлава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Валерый Сарока.
17.30 — Дом культуры г. п. Карэлічы.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі і зоркі беларускай песні. Дырыжор Міхаіл Фінберг.
Мастацкі кіраўнік свята — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.