У гонар Вялікай Перамогі

У бягучым годзе наша краіна будзе адзначаць 67-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Мужнасць і гераізм, праяўленыя нашымі дзядамі і бацькамі на франтах, у партызанскіх атрадах, у падпольнай рабоце ў перыяд змагання з варожымі полчышчамі, заўсёды будуць натхняць сённяшніх грамадзян Рэспублікі Беларусь і наступныя пакаленні беларусаў.
Мы ганарымся подзвігам старэйшага пакалення, якое паказала нам як трэба любіць, шанаваць і абараняць родны край, сваю Радзіму ад заваёўнікаў, не шкадуючы свайго жыцця дзеля Перамогі над карычневай чумой фашызму, дзеля свабоды і незалежнасці нашай дзяржавы.
Кожны трэці беларус не вярнуўся, загінуў у гады ваеннага ліхалецця. Светлая памяць пра герояў жыве і будзе жыць вечна!
Сёння мы бязмежна ўдзячны пакаленню Пераможцаў, якое выстаяла, перамагло, ачысціла родную зямлю ад фашысцкай навалы, вызваліла народ Еўропы і ўзняло сцяг Перамогі над павержаным логавам фашызму — рэйхстагам.

Праграма святкавання

8 мая, аўторак
У 9.45 на мемарыяльным комплексе “Зорка” ў г. п. Карэлічы пачнецца традыцыйны аўтапрабег “Ад помніка — да помніка”, прысвечаны Дню Перамогі. Яго ўдзельнікі пабываюць у многіх населеных пунктах, наведаюць брацкія магілы, помнікі загінулым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны і сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады, ветэранамі, мясцовымі жыхарамі правядуць мітынгі-рэквіемы, ускладуць вянкі і кветкі.
У 15 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца дэманстрацыя поўнаметражнага мастацкага фільма “Дняпроўскі рубеж”, у якім расказваецца пра гераічную абарону г. Магілёва ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар сцэнарыя — вядомы беларускі драматург Аляксей Дудараў.
Уваход свабодны.
9 мая, серада
10.50 — збор на плошчы 17 Верасня прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў вайны і працы, моладзі, прысвечаны ўрачыстым мерапрыемствам у гонар 67-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
11.00 — пад гукі аркестра пачынаецца шэсце святочнай калоны да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем.
Плошча 17-га Верасня
11.50— 15.00 — урачыстае адкрыццё свята. Адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Падвядзенне вынікаў конкурсу “Лепшы кіраўнік года”. Перадача пераходнага вымпелу пярвічнай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” па выніках 2011 года.
Святочны канцэрт, народнае гулянне.
12.00— 17.00 — арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў на стадыёне “Юнацтва” ў гарадскім парку.
Вячэрняя праграма на плошчы 17-га Верасня
19.00 — 21.00 — святочны канцэрт эстрадных калектываў раёна і запрошаных калектываў.
21.00— 24.00 — маладзёжная дыскатэка ў раённым Доме культуры.
Да паслуг удзельнікаў і гасцей свята на плошчы будуць працаваць шматлікія гандлёвыя рады, якія прапануюць закускі, прысмакі, марожанае, сокі, напоі на любы густ.
Для дзяцей будзе працаваць дзіцячая пляцоўка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.