ВІНШАВАННІ ПАКАЛЕННЮ ПЕРАМОЖЦАЎ

Напярэдадні Дня Перамогі ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбака і старшыні раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадава члены раённага выканаўчага камітэта выехалі ў населеныя пункты раёна, сустрэліся з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, інвалідамі, былымі жыхарамі блакаднага Ленінграда, жыхарамі, якія былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сем’ямі загінулых і павіншавалі іх з Днём Перамогі.
“Для ўсіх нас 9 мая з’яўляецца самым светлым і дарагім Днём, Днём радасці і гонару нашага народа, сімвалам доблесці і славы, — адзначаецца ў віншаванні. — У гэтым свяце — гісторыя нашай краіны, боль страт, які жыве ў кожнай сям’і.
Сёння мы звяртаемся да Вас са словамі прызнання і велізарнай удзячнасці.
Жыццёвы шлях, пройдзены Вашым пакаленнем, заўсёды будзе захапляць нашчадкаў, з’яўляцца ўзорам мужнасці, стойкасці і патрыятызму.
Нізкі паклон за ратны і працоўны подзвіг, за тое, што выстаялі і перамаглі.
Жадаем Вам, Вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабра і сямейнага дабрабыту, мірнай і шчаслівай будучыні”.
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны пры сустрэчы шчыра дзякавалі за тое, што мясцовая ўлада заўсёды дапамагае, ніколі не забывае пераможцаў, якое здабыло Перамогу ў барацьбе з фашызмам, і мы жывём у незалежнай суверэннай краіне, будуем моцную і квітнеючую Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.