З клопатам аб павышэнні ўзроўню і якасці жыцця

Сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны ў першым квартале бягучага года было накіравана на пераадоленне наступстваў крызісу беларускай эканомікі 2011 года.
Рост валавага ўнутранага прадукту (ВУП) склаў 103 % пры прагнозе 105 %. Асноўны ўклад унесены прамысловасцю і такімі відамі дзейнасці, як гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і рэчаў асабістага карыстання.
Рост валавага рэгіянальнага прадукту (ВРП) выканалі толькі горад Мінск, Мінская вобласць — 104,5 % і Віцебская вобласць — 121,2 %, усе астатнія — на ўзроўні 101 %, а Брэсцкая — 95 %.
Прамысловая вытворчасць склала 108,3 % пры прагнозе 106 %. Гэта ў асноўным за кошт хіміі, машынабудавання і нафтаперапрацоўкі.

Вытворчасць прадукцыі ў сельскай гаспадарцы павялічылася за гэты перыяд на 6,1 % (прагноз 5 %), у тым ліку малака — на 6,5 % і мяса — на 4,5 % па нашай краіне. Найбольшы прырост далі Магілёўская вобласць і Гомельская — больш 108 %, а астатнія вобласці ў межах 105 %.
Павялічыўся рост экспарту тавараў і паслуг на 153,3 %, імпарт склаў 109 %. Станоўчае сальда знешняга гандлю склала 838 млн долараў ЗША.
Аднак не ўсё ідзе так гладка, як планавалася.
Індэкс інвестыцый у асноўны капітал знізіўся на 15 % (прагноз — 4 %). Гэта выклікана скарачэннем эмісійнага крэдытавання дзяржаўных праграм, а таксама невялікімі магчымасцямі ўнутраных інвестараў і малой прыцягальнасцю беларускай эканомікі для знешніх інвестараў.
Увод жылля ў эксплуатацыю склаў толькі 32 % ад задання.
Замарудзіліся тэмпы будаўніцтва амаль ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
Аднак ёсць шмат станоўчых здабыткаў  за гэты перыяд.
Рознічны тавараабарот склаў плюс 7,7 %.
Назіраецца ўстойлівае зніжэнне ўзроўню інфляцыі. Прырост цэн у сакавіку застаўся на ўзроўні лютага.
Працягвалася стабілізацыя ў сацыяльнай сферы. Паслядоўна рэалізуюцца меры па росту намінальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва.
Сярэдняя заработная плата за першы квартал гэтага года па краіне склала 2921 тыс. руб., а сярэдні памер пенсій — 1209 тыс. руб., што яўна недастаткова. Таму ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва ў пачатку бягучага года Урадам рэалізаваны комплекс мер, накіраваных на падтрыманне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, а менавіта: скарочаны адміністрацыйны кантроль за заработнай платай, мінімізавана рэгуляванне аплаты працы, уведзены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты, павялічана мінімальная заработная плата (з 1 студзеня 2012 г. устаноўлена ў памеры 1 мільён рублёў), павышана тарыфная стаўка 1-га разраду (з 1 студзеня 2012 г. — са 151 да 200 тысяч руб. — на 32,5 %), з 1 мая, 1 жніўня і    1 лістапада ў памерах супастаўляльных з ростам інфляцыі і спажывецкіх цэн за прайшоўшы квартал.
З 1 красавіка 2012 года ўзраслі сацыяльныя дапамогі, а штомесячныя выплаты будуць пералічвацца штоквартальна. Акрамя таго, сем’і, чый даход ніжэйшы пражытачнага мінімуму, змогуць бясплатна атрымліваць асноўныя прадукты на дзяцей да двух гадоў. Пры нараджэнні двойні, тройні і больш дзяцей на харчаванне будуць выдзяляцца грошы незалежна ад даходаў бацькоў.
Узровень беспрацоўя на канец сакавіка 2012 года склаў 0,7 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
Вынікі работы эканомікі краіны за першы квартал 2012 года даюць усе падставы сцвярджаць, што прыняты Урадам і адобраны Прэзідэнтам краіны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2012 год будзе выкананы па ўсіх паказчыках. І самае галоўнае — да канца года магчыма дасягненне дабрабыту і ўзроўню жыцця насельніцтва якое было да крызісу.
Паспяховае выкананне прагнозу ў бягучым годзе дазволіць ужо з 2013 года выйсці на запланаваныя ўзроўні Праграммы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. І, нягледзячы на ўсе цяжкасці, наша дзяржава строга выконвае свае сацыяльныя абавязацельствы.
Сацыяльная арыентаванасць дзяржаўнай палітыкі — галоўны прынцып усёй дзейнасці беларускага Парламента. Прыярытэтным напрамкам заканадаўчай дзейнасці з’яўляецца забеспячэнне прававой базы для развіцця нацыянальнай эканомікі. Створаны прававыя ўмовы для вядзення бізнесу. Адменена ліцэнзаванне 16 відаў дзейнасці, спрасцілася і сама працэдура ліцэнзавання. Спрошчана бухгалтарская справаздачнасць для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб. Удасканалены парадак дзейнасці гаспадарчых таварыстваў і ўнітарных прадпрыемстваў.
Змянілася падатковае заканадаўства. Яшчэ 5 гадоў назад нашы прадпрымальнікі плацілі больш 20 відаў падаткаў. Сёння — толькі шэсць. З бягучага года стаўка падатку на прыбытак зніжана з 24 да 18 %. Гэта самы нізкі паказчык у Мытным саюзе і адзін з самых нізкіх ва Усходняй Еўропе.
Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, дазволіла за апошнія тры гады павялічыць колькасць суб’ектаў малога прадпрымальніцтва на 60 %, а колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў — на 40 тысяч.
Пералічаныя меры дазволілі Беларусі ў 2011 годзе падняцца ў рэйтынгу Сусветнага банку па ўмовах вядзення бізнесу адразу на 22 пазіцыі і заняць 69-е месца сярод 183 дзяржаў.
Дэпутаты прыкладваюць усе намаганні да таго, каб забяспечыць сацыяльную накіраванасць бюджэтнай палітыкі, выкананне прыярытэтных сацыяльных праграм, падтрымку найменш абароненых слаёў насельніцтва, зыходзячы з дзяржаўнай магчымасці.
Заканадаўчая дзейнасць накіравана на забеспячэнне новага этапу развіцця беларускай дзяржавы, які мае на мэце мадэрнізацыю эканомікі з улікам уваходжання ў сусветную эканамічную прастору, стварэнне ўмоў для паслядоўнага павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, удасканаленне механізмаў дзяржаўнага будаўніцтва і развіцця дэмакратычных інстытутаў, умацаванне нацыянальнай бяспекі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.