Да ведама дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і жыхароў раёна!

Чарговая выязная васямнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання адбудзецца 6 ліпеня 2012 года ў 10 гадзін у зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.
На разгляд выносіцца пытанне “Аб сумеснай рабоце Мірскага пасялковага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці, размешчаных на тэрыторыі пассавета, па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, могілак, звалак, месц часовага складзіравання цвёрдых бытавых адходаў”.
Заўвагі і прапановы просьба накіроўваць у раённы Савет дэпутатаў па адрасе: г. п. Карэлічы, плошча 17 Верасня, 9 з паметкай “сесія”, ці інфармаваць па тэлефонах: 2-11-88, 2-24-19.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.