Дапамагаюць суседзям

Дзякуючы арганізаванасці і зладжанасці на лугах і сенажацях корманарыхтоўшчыкі СВК “Лукі-Агра” практычна завяршылі ўборку траў першага ўкосу і заклалі для  грамадскай жывёлы больш як 6000 тон якаснага сенажу.
Але не сядзяць без справы члены ўборачнага атрада. Па просьбе суседзяў (СВК імя Чарняхоўскага), яны працягваюць шчыраваць на кармавых угоддзях. У суседнюю гаспадарку накіроўваюцца здрабняльнік зялёнай масы, граблі “Міленіум”, пяць ПІМаў, тры касілкі КДН-4.
Як і ў роднай гаспадарцы, на касьбе траў  высокапрадукцыйна працуюць механізатары А. А. Ваўчок, А. М. Зусько, А. М. Штэйн.
Высокіх паказчыкаў на здрабненні зялёнай масы дабіваюцца В. А. Вараб’ёў, а на здрабненні зялёнай масы на “Ягуары” І. У. Мардзіловіч.
На адвозцы кармоў выдатна працуюць А. Л. Шавейка, А. У. Сакалоў, І. Д. Крапіўніцкі, В. В. Кляноўскі, М. Ф. Гузавец.

Добавить комментарий