Фермам — удосталь кармоў!

Для вяскоўцаў нарыхтоўка кармоў — галоўная задача дня. Грамадскі статак неабходна забяспечыць разнастайнымі і якаснымі кармамі на зімова-стойлавы перыяд.
Па стану на 5 чэрвеня г. г. пры плане 12773 га травы першага ўкосу скошаны на 8554 га (67 %), убраны з 7039 га.
На сенажацях лідзіруюць корманарыхтоўшчыкі СВК “Лукі-Агра”, “Жухавічы”, імя Царука, “Свіцязянка-2003”, “Маяк-Заполле”, “Цырын-Агра”. Тут арганізавана і якасна працуюць механізатары, высокапрадукцыйна выкарыстоўваецца тэхніка.
Для жывёлы назапашана амаль 700 т сена (20 %), амаль 43 тысячы тон сенажу (32 %), у тым ліку больш 9 тыс. т з кансервантамі і 3369 т у рулонах, абгорнутых плёнкай, 9 тыс. т гатаванага сіласу.
На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5,4 ц карм. адзінак (больш, чым летась на 2 ц).

Аляксей Вячаслававіч НАПОРКА — адзін з самых руплівых механізатараў СВК “Маяк-Заполле”. Выдатна шчыраваў ён на веснавой сяўбе. У гэтыя дні старанна працуе  на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статку

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.