“Музычныя вечары ў Мірскім замку”

Па добрай і даўняй традыцыі тэлеканал АНТ ізноў ладзіць вялікія канцэртныя праграмы ля сцен Мірскага замка. Сёлета іх будзе шэсць.
На працягу трох дзён старажытны пасёлак Мір ператворыцца ў адкрытую канцэртную пляцоўку. Будуць гучаць беларускія песні, рок-музыка, сучасныя хіты і многае іншае на любы густ.
Адкрыецца фестываль “Музычныя вечары ў Мірскім замку” 15 чэрвеня (пятніца) юбілейным канцэртам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь “Прэзідэнцкі аркестр. Лепшае за 10 гадоў” у 21 гадзіну.
У 24.00 — сольны канцэрт рок-групы “Без білета”.
16 чэрвеня (субота) — юбілейны канцэрт тэлеканала АНТ “10 гадоў разам” (першае аддзяленне) — у 21 гадзіну.
24.00 — юбілейны канцэрт тэлеканала АНТ “10 гадоў разам” (другое аддзяленне).
17 чэрвеня (нядзеля) у 21 гадзіну пачнецца канцэрт “Этна-фолк мадэрн”.
24.00 — канцэрт рок-групы “Жывы рок”.
Шчыра запрашаем на захапляльнае і непаўторнае свята “Музычныя вечары ў Мірскім замку”.
Прыходзьце, прыязджайце, не пашкадуеце!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.