На фінішы

Набліжаецца да завяршэння ўборка траў першага ўкосу ў КСУП “Племзавод “Карэлічы”. Яны скошаны на плошчы 822 гектары з 915, што складае 89,8 % да плана. Убраны травы з плошчы 705 га (85,8 % да скошаных).
Для грамадскай жывёлагадоўлі нарыхтавана 4362 тоны сенажу з запланаваных 8000 тон, у тым ліку ў  рулонах, абгорнутых плёнкай, 43 тоны.
Гатовага сіласу з кансервантамі закладзена 520 тон.

У ліку перадавікоў спаборніцтва на касьбе траў — механізатар Уладзімір Карэцкі, які трактарам МТЗ-1221 у агрэгаце з КДЛ-2,7 скасіў травы на плошчы 246 га.
Аляксандр Салавей на МТЗ-952 з агрэгатам Т-13 звалкаваў травы на плошчы 240 га.
Выдатна працуе на самаходным комплексе “Ягуар-870” механізатар Сяргей Лагута, які здрабніў 4316 тон зялёнай масы.
На адвозцы сянажнай масы шчыруюць механізатар Леанід Русак, які трактарам МТЗ-3022 з ПСС-15 перавёз 801 тону, і вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555102 Мікалай Громаў, на рахунку якога 977 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.