Яны змагаліся за Свабоду і Незалежнасць Айчыны

3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, звязваючы тым самым святыя для кожнага беларуса паняцці — Свабода і Незалежнасць. Іх адстаялі байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, народныя мсціўцы, падпольшчыкі, работнікі тылу. У аснове іх подзвігу была любоў да сваёй Айчыны і духоўнае яднанне брацкіх народаў.
Яны падарылі нам мір, магчымасць спакойна жыць, працаваць, вучыцца, выхоўваць дзяцей і радавацца кожнаму дню.
Усё менш застаецца сярод нас удзельнікаў тых гераічных падзей, і таму кожная сустрэча ветэранаў важная і для нас і для былых франтавікоў.
Вось і на гэтым здымку мы бачым былога аўтаматчыка Андрэя Андрэевіча Бязмена і артылерыста Пятра Данілавіча Яханта. За храбрасць, мужнасць і гераізм абодва адзначаны баявымі ўзнагародамі, якімі ганарацца і не саромеюцца насіць у святочныя дні.
Гэта только два прадстаўнікі шматлікай кагорты ветэранаў, якія пралівалі кроў за Свабоду і Незалежнасць нашай Айчыны. І мы, прадстаўнікі пасляваеннага пакалення, шчыра дзякуем героям і віншуем з Днём Незалежнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.