Запрашаем на свята!

3 ліпеня (аўторак) мы будзем адзначаць адну з самых знамянальных дат — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У гэты святочны дзень у г.п. Карэлічы на плошчы 17 Верасня ў 9.30 збяруцца прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў райцэнтра, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь, школьнікі, госці.
У 10 гадзін свята адкрыецца тэатралізаванай кампазіцыяй. Затым пад гукі аркестра пачнецца ўрачыстае шэсце калоны да мемарыяльнага комплексу “Зорка”.
У 10.25 тут адбудзецца мітынг “Мы памятаем, каб жыць!”
Плошча 17-га Верасня
11 гадзін — пачынаецца святкаванне самага галоўнага свята краіны. У праграме: узнагароджванне перадавікоў народнай гаспадаркі, асоб, занесеных у Кнігу Славы Карэліцкага раёна, ушаноўванне маці-гераіні, віншаванне ад дэлегацый гарадоў-пабрацімаў, святочны канцэрт мастацкіх калектываў раёна.
13.00-17.00 — адбудуцца спартыўныя мерапрыемствы на стадыёне “Юнацтва” (падрабязна на стар. 9).
21.00 — святочны канцэрт “Табе, Беларусь, прысвячаю!”
22.55 — па даўняй і добрай традыцыі пачынаецца патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам”.
Галоўнае свята Беларусі закончыцца ў 1 гадзіну ночы дыскатэкай.
Да паслуг удзельнікаў свята і гасцей будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі, а шматлікія гандлёвыя рады прапануюць разнастайныя прадукты, напоі, марожанае, прысмакі.
Запрашаем на свята!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.