Апошнія падрыхтаванні

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб гатоўнасці  сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення ўборкі ўраджаю.
Заслуханы інфармацыі галоўнага інжынера арганізацыі вытворчасці і механізацыі райсельгасхарчу А. А. Федаракі і начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. І. Бязмена.
Адзначалася, што пад ураджай-2012 года ў раёне пасеяна 12826 гектараў зерневых і зернебабовых культур, з іх азімыя культуры складаюць 11747 га і яравыя 10079 га.
Акрамя зерневай групы неабходна ўбраць 158 га азімага рапсу, 161 га азімай сурэпіцы, 600 га яравога рапсу. Усяго ў ліпені-жніўні неабходна абмалаціць 24172 га пасеваў.
У кастрычніку плануецца ўбраць 1707 га кукурузы на зерне.
Для ўборкі зерневых у гаспадарках раёна ёсць 105 зернеўборачных камбайнаў.  Нагрузка на адзін гектар складае 230,2 га. Для заканчэння рамонту камбайнаў неабходна затраціць сельгасарганізацыям 2 мільярды 624 мільёны рублёў. Частковую аплату за запасныя часці ажыццявілі  СВК “Маяк-Заполле”, “Лукі-Агра”, “Цырын-Агра”, “Свіцязянка-2003”, “Жухавічы”.
Адзначана недастатковая работа СВК “Малюшычы”, імя Чарняхоўскага, імя У. З. Царука, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, племзавода “Карэлічы” па несвоечасоваму выдзяленню грашовых сродкаў для рамонту сельгастэхнікі.
Кіраўнікі сельгасарганізацый абавязаны прыняць дадатковыя меры па паляпшэнні ўмоў працы і быту рабочых, механізатараў і абслугоўваючага персаналу рамонтных майстэрань з мэтай недапушчэння фактаў вытворчага траўматызму.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з сельгасарганізацыямі абавязаны распрацаваць да 1 ліпеня рабочы план правядзення ўборкі ўраджаю, стварыць ва ўсіх сельгасарганізацыях камісіі  па прыёмцы зернеўборачных камбайнаў на адпаведнасць патрабаванням якасці ўборкі зерневых культур.
Райвыканкам паставіў канкрэтную задачу: да 5 ліпеня г. г. падрыхтаваць складскія памяшканні, да 10 ліпеня завяршыць рамонт зернеўборачных камбайнаў, абсталявання зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, вагавай гаспадаркі.
Старшыня СВК “Цырын-Агра” Кулініч М. М. абавязаны забяспечыць увядзенне ў эксплуатацыю новага зернесушыльнага комплексу КЗСВГ-30 да 15 ліпеня г. г.
Карэліцкаму райаддзелу па надзвычайных сітуацыях неабходна забяспечыць на час уборкі ўраджаю дзяжурства пажарных машын згодна з заяўкамі сельгасарганізацый раёна.
Згодна з рашэннем райвыканкама арганізацыі раёна накіруюць у сельскагаспадарчыя арганізацыі аўтатрактарную тэхніку з экіпажамі для аказання дапамогі ва ўборцы ўраджаю.
Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.