Бясконцая ўдзячнасць нашчадкаў

Урачыста адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь жыхары Карэліччыны. Галоўныя мерапрыемствы, прысвечаныя  68-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,   адбыліся ў райцэнтры. З раніцы на плошчы 17 Верасня  г. п. Карэлічы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра, дэлегацыі пассельвыканкамаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь, школьнікі і госці з Расійскай Федэрацыі.
Пралогам свята стала маляўнічая тэатралізаваная кампазіцыя ў выкананні прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый. Затым пад гукі духавога аркестра пачалося ўрачыстае шэсце калоны да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, дзе адбыўся мітынг “Мы памятаем, каб жыць!”, на якім выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.
Пасля мітынгу святочнае мерапрыемства зноў перамясцілася на плошчу 17 Верасня, дзе прайшло ўзнагароджанне перадавікоў народнай гаспадаркі, ушаноўванне асоб, занесеных у Кнігу Славы Карэліцкага раёна, віншаванне дэлегацыі Краснагорскага раёна Маскоўскай вобласці (Расія), канцэрт мастацкіх калектываў раёна, прысвечаны галоўнаму святу краіны.
Яшчэ адзін святочны канцэрт “Табе, Беларусь, прысвячаю!” пачаўся ў 21 гадзіну і завяршыўся патрыятычнай акцыяй “Спяваем гімн разам”.
У гэты дзень на стадыёне “Юнацтва”адбыліся спаборніцтвы па гандболе і футболе, на плошчы працавалі гандлёвыя рады.
Завяршылася свята  дыскатэкай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.