“Чалавек года Гродзеншчыны”

Сімвалічна, што менавіта ў галоўнае свята Беларусі былі названы імёны нашых землякоў, каму па выніках 2011 года прысвоена высокае званне “Чалавек года Гродзеншчыны”. Сярод іх работнікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, педагогі і медыкі, грамадскія дзеячы, работнікі грамадска-палітычнай сферы.
Згодна з рашэннем аблвыканкама званне “Чалавек года Гродзеншчыны” па выніках 2011 года прысвоена:
Веры Пятроўне СІДО — дырэктару Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва;
Дзмітрыю Дзмітрыевічу ЯНКОЎСКАМУ — старшыні сельскагаспадарчага кааператыва “Жухавічы”;
Пятру Пятровічу МАЦУКУ — старшыні савета па каардынацыі дзейнасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасту вёскі Скорычы Карэліцкага раёна.
Віншуем!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.