Добрыя намалоты

Надзейна падрыхтаваліся да ўборкі ўраджаю ў СВК “Маяк-Заполле”. Тут своечасова адрамантаваны ўсе адзінаццаць зернеўборачных камбайнаў, чатыры зернесушыльна-ачышчальныя комплексы.
На перыяд жніва распрацаваны план работы, меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання членаў уборачнага атрада, нормы выпрацоўкі і аплаты працы.
Першымі ў гаспадарцы пачалі жніво хлебаробы першага вытворчага ўчастка, які ўзначальвае І. П. Гавака.
— У нашым участку, — расказаў упраўляючы, — належыць убраць сёлета больш як 800 гектараў зерневых і зернебабовых культур. Для гэтага маем два камбайны “Лексіён”, столькі ж зернеуборачных агрэгатаў “Палессе” і адзін “Ліда — 1300”.
Найперш пачалі ўборку рапсу, які займаў 65 гектараў. Убіралі яго Валерый Аляшкевіч, Мікалай Багушэвіч і Міхаіл Гуцько, якія намалацілі 243 тоны насення, а ў цэлым па гаспадарцы намалот склаў больш 381 тоны.
Наперадзе ўборка зерневых каласавых культур.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.