ЁСЦЬ ПЕРШАЯ ТЫСЯЧА ТОН

Хлебаробам СВК імя Царука трэба ўбраць сёлета 1225 гектараў зерневых каласавых. З іх 414 га яравога ячменю, 88 — яравой пшаніцы, 30 — аўса, 351 — азімай пшаніцы, 256 га азімага трыцікале, 86 — зернебабовых.
У першую чаргу ў гаспадарцы ўбралі азімы рапс, якім было занята 53 гектары. Намалочана 140 тон насення пры сярэдняй ураджайнасці 27 цэнтнераў з гектара.
Цяпер камбайнеры, а ў кааператыве задзейнічана шэсць зернеўборачных агрэгатаў, у тым ліку чатыры КЗС-1218, “Ліда — 1600” і “Ліда — 1300” убіраюць яравы ячмень. З пачатку жніва гэта культура скошана і абмалочана з плошчы 189 гектараў, што складае 15,4 працэнта ад пасеянага, намалочана першая тысяча тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 54 цэнтнеры з гектара.

Добрых паказчыкаў у працы на жніўным полі дабіваюцца камбайнеры Дзяніс Віктаравіч Буй, Уладзімір Паўлавіч Пахадзенька, Юрый Сямёнавіч Шчарбовіч, а таксама Аляксандр Аляксандравіч Браўка і Аляксей Сямёнавіч Шчарбовіч.
На адвозцы зерня ад камбайнаў добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі вадзіцелі аўтамабіляў МАЗ Сяргей Аляксандравіч Мокат, Мікалай Мікалаевіч Буй, Мікалай Аляксандравіч Дзядзічка і вадзіцель аўтамабіля ГАЗ -53 Яўгеній Сцяпанавіч Падалянчык.
Услед за камбайнамі палеткі выслабаняюцца ад саломы. Яна запрасавана ў рулоны і звезена с плошчы 50 гектараў.
На прасаванні не ведаюць прастояў агрэгаты механізатараў Аляксандра Васільевіча Носа і Міхаіла Аляксандравіча Бразоўскага, на адвозцы — Аляксандра Аляксандравіча Ульянкі і Сяргея Мікалаевіча Вішнякова, а пагрузку рулонаў забяспечвае машыніст пагрузчыка Мікалай Уладзіміравіч Гінак.
Уборачная тэхніка працуе спраўна, члены ўборачнага атрада забяспечаны абедамі і падвячоркамі з кааператыўнай сталовай. Распрацаваны і даведзены да выканаўцаў нормы выпрацоўкі і аплаты працы, меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання.
Зыходзячы з таго, што нагрузка на адзін камбайн складае 175 гектараў, у гаспадарцы разлічваюць завяршыць уборку да 10 жніўня.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.