Зладжана і арганізавана

Вядуць уборку зерневых культур хлебаробы СВК “Лукі-Агра”. Гэта спрыяе тэмпам жніва, стварае атмасферу дзелавітасці, адказнасці за лёс вырашчанага ўраджаю. Так, па стану на 27 ліпеня каласавыя скошаны і абмалочаны на плошчы 492 гектары, што складае 25,4 працэнта ад пасеянага. Намалочана 3006 тон зерня.
У гарачыя дні жніва рабочыя “кабінеты” кіраўніка гаспадаркі і спецыялістаў перанесены ў поле. Вось і ў дзень нашага прыезду старшыня праўлення М. А. Гавіна і іншыя адказныя работнікі знаходзіліся ў другім вытворчым участку, які ўзначальвае Ю. В. Шушкевіч, ля камбайнаў, якія ўбіралі азімае трыцікале.
Кіраўнік гаспадаркі, азнаёміўшыся з якасцю жніва, у цэлым застаўся задаволены і, зрабіўшы некалькі распараджэнняў упраўляючаму ўчастка, ад’ехаў па іншых справах. А жніво не спынялася ні на хвіліну.

— Марудзіць нельга, — тлумачыць Ю. В. Шушкевіч, — дарагая кожная хвілі-на. Таму і рабочы дзень пачынаецца ў членаў уборачнага атрада рана, а заканчваецца з прыцемкам, калі збажына становіцца вільготнай. Ураджай высокі і нельга страціць нават зярнятка. Таму і шчыруюць камбайнер Андрэй Штэйн на “Лексіёне”, Аляксандр Зусько і Віктар Шымка на “Джон-Дзірах”, экіпажы Анатолія Ваўчка і Уладзіміра Тананкі на камбайне гэтай жа маркі, Сяргей і Павел Максімовічы, Юрый Лазарчык і Антон Леановіч, Міхаіл Яцкевіч і Андрэй Штэйн на айчынных уборачных агрэгатах “Палессе”.
900 тон зерня адвёз ад камбайнаў на МАЗе з прычэпам Генадзій Цішкевіч, 659 т перавёз на МАЗе-адзіночцы Ігар Шыран, 349 т перавёз на ГАЗ-53Б Мікалай Тананка.
На здрабненні саломы выдатна працуе машыніст комплексу “Ягуар-840” Ігар Мардзіловіч, звяно па сцягванні саломы валакушамі ў складзе Васілія Кляноўскага, Віталія Вараб’ёва і машыніста пагрузчыка “Амкадор-352” Аляксандра Дземяновіча, а таксама звяно па прасаванні рулонаў у складзе механізатараў Андрэя Гоцкі, Аляксандра Ваўчка і Леаніда Максімовіча.
На перыяд жніва распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, арганізавана спаборніцтва, вынікі якога адлюстроўваюцца штодзённа ў інфармацыйных бюлетэнях і фотагазеце “Дзень за днём”, падрыхтаваных ідэалагічным актывам, прафкамам і дыспетчарскай службай. Усім неабходным інфармацыйным матэрыялам забяспечаны і КЗСы.
У гонар перадавікоў жніва ля Дома механізатара ўздымаецца флаг працоўнай славы.
Галоўная задача — якасць уборкі. На гэта накіраваны намаганні хлебаробаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.