23 верасня — выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Што для вас выбары?

Алена ТОЛМАЧ,
жыхарка г. п. Карэлічы:
— Выбары для мяне  — гэта свята. Я заўсёды іду на іх з пачуццём радасці, надзеі на лепшае будучае. Я не толькі аддаю свой голас. Прымала калісьці ўдзел у іх  правядзенні. Была і членам камісіі, і сакратаром камісіі, і наглядальнікам.
Мы выбіраем дастойных людзей, якія, з’яўляючыся дэпутатамі, змогуць унесці свой уклад у вырашэнне тых ці іншых пытанняў, што датычаць жыцця, дабрабыту, росквіту роднай Беларусі.

Віталій РЫБАК,
начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:
— Сачу за палітычным жыццём у краіне рэгулярна. Выбары для мяне — гэта магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права.
Свой голас аддам за кандыдата, які адбыўся ў жыцці як асоба, за плячыма ў якога ёсць пэўныя поспехі і вопыт кіруючай работы, які ўжо прымаў важныя рашэнні ў маштабнай арганізацыі, прадпрыемстве.
Немалаважна, каб  кандыдат пасля яго выбрання адстойваў законныя інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і аказваў дапамогу ў вырашэнні праблем на тэрыторыі свайго раёна.

Галіна КОМАР,
старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Карэліцкім раёне:
— На выбары ходзім рэгулярна з мужам Аляксандрам Аляксандравічам. Мы галасуем за лепшае будучае дзяцей і ўнукаў. Хочацца, каб яны мелі працу па душы, хлеб на стале і былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні.
Мне даводзіцца працаваць са зваротамі грамадзян па прынцыпу “адно акно”, імкнуся своечасова  выконваць запыты людзей. Таму будучых  абраннікаў у Парламент спа-дзяюся бачыць адказнымі людзьмі, якія змогуць аператыўна вырашаць  злабадзённыя пытанні сваіх выбаршчыкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.