Калі будуем — будзем жыць!

Будаўнічую галіну народнагаспадарчага комплексу раёна прадстаўляе калектыў ДП МПМК-152, у якім працуюць 152 кваліфікаваныя спецыялісты і інжынерна-тэхнічныя работнікі. Сваё прафесійнае свята калектыў прадпрыемства сустракае з добрымі вытворчымі паказчыкамі.

Так, за шэсць месяцаў бягучага года аб’ём выкананых будаўніча-мантажных работ складае 9598 мільёнаў рублёў, або 343,6 % да адпаведнага ўзроўню 2011 года.
Прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго работніка склала за першае паўгоддзе 79 тысяч рублёў (360 %). Павялічылася і заработная плата ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года на 235 працэнтаў, а сярэдні ўзровень яе за чэрвень складае 4 мільёны 400 рублёў. Гэта спрыяе стабільнасці кадраў, матывацыі да павышэння прадукцыйнасці працы.
Плённа папрацавалі будаўнікі МПМК-152 на ўзвядзенні малочнатаварнага комплексу “Райца” СВК “Свіцязянка-2003” на 777 галоў буйной рагатай жывёлы.
Зараз будаўнікі МПМК-152 працуюць на ўзвядзенні новай малочнатаварнай фермы  на 720 галоў “Далматаўшчына” СВК “Лукі-Агра” і МТФ “Літараўшчына” СВК “Свіцязянка-2003”. Пабудаваны два двухкватэрныя дамы ў СВК “Малюшычы”.
У жніўні будзе здадзены ў эксплуатацыю адміністрацыйны будынак Карэліцкага аддзялення “Ахова” Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь, завершыцца рэканструкцыя малочнатаварнай фермы “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”, у верасні здадзім будынак ЗАГСа, закончыцца  рэканструкцыя МТФ “Людвікі” КСУП “Племзавод “Карэлічы”.
Арганізацыя ўкамлектавана землярыйнай тэхнікай, аўтакранамі і іншымі будаўнічымі механізмамі і абсталяваннем.
Плённа папрацавала на будаўніцтве МТФ “Райца” брыгада бетоншчыкаў, якую ўзначальвае  Валерый Аляксандравіч Лейка, а зараз яна шчыруе на аб’екце МТФ “Далматаўшчына”.
Якасна і ў тэрмін выконвае вытворчыя заданні брыгада тынкоўшчыкаў-аддзелачнікаў Мікалая Уладзіміравіча Лапаты, а таксама брыгада муляраў, якую ўзначальвае Віталій Аляксандравіч Макоўскі.
Добрасумленнымі працаўнікамі зарэкамендавалі сябе  аўтакранаўшчыкі Міхаіл Уладзіміравіч Шэўка, Сяргей Сяргеевіч Жытко, экскаватаршчык Андрэй Фёдаравіч Федаровіч, вадзіцелі аўтамабіляў Леанід Вікенцьевіч Яўсей, Мікалай Мікалаевіч Таўлуй.
Бетона-растворны вузел, сталярны цэх, піларама — гэта гаспадарка, якую ўзначальвае Міхаіл Мікалаевіч Валошын. У першым паўгоддзі яе калектывам выпушчана прадукцыі ў дзеючых цэнах на 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў.
Стараннай працай тут вызначаюцца брыгадзір сталярнага цэха Віктар Міхайлавіч Кузьміч, сталяр Уладзімір Леанідавіч Несцер, піларамшчык Канстанцін Канстанцінавіч Федаркевіч.
На прыгатаванні бетонных сумесяў і вырабаў высокіх вытворчых паказчыкаў дабіваюцца машыніст пагрузчыка Віктар Міхайлавіч Чартко і аператар Міхаіл Міхайлавіч Буртаеў.
Увесь тэхналагічны працэс будаўніча-мантажных работ на аб’ектах умела і кваліфікавана арганізоўвае галоўны інжынер Юрый Вячаслававіч Чычук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.