З ДОБРЫМ НАСТРОЕМ

сустракае сваё прафесійнае свята калектыў цэха газавай гаспадаркі ВУ “Лідаміжрайгаз”. Так, за сем месяцаў 2012 года насельніцтву і прадпрыемствам рэалізавана 11,8 мільёна кубічных метраў прыроднага газу, звадкаванага — 270,3 тоны.
Пераведзена са звадкаванага на прыродны газ і газіфікавана 68 кватэр.
За гэты перыяд насельніцтву аказана бытавых паслуг на суму 191,6 мільёна рублёў, платных — на 2 мільярды 429 мільёнаў.
Рэалізацыя звадкаванага газу для запраўкі аўтамабіляў склала за 7 месяцаў 53,7 тоны.
Работнікі цэха абслугоўваюць 310,5 км газаправодаў, 17 ГРП, 39-ШРП, 7020 абанентаў, якія карыстаюцца звадкаваным газам, і 5370 спажыўцоў прыроднага газу.

Цэх забяспечвае блакітным палівам прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, камунальна-бытавых спажыўцоў, сярод іх — спіртавыя заводы, РУП ЖКГ, установы аховы здароўя, адукацыі, культуры, Мірскі замак і культавыя будынкі.
У калектыве цэха працуе 51 чалавек. Гэта вопытныя спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы. Сярод іх — слесар Мікалай Пранкевіч і вадзіцель Уладзімір Рытус, якія занесены на Дошку гонару ВУ “Лідаміжрайгаз”, а партрэт бухгалтара Галіны Кавалеўскай — на Дошку гонару вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”.
Добрасумленна працуюць слесары службы эксплуатацыі вонкавых газаправодаў Дзмітрый Касячэнка і Георгій Логіш, партрэт якога ўпрыгожвае раённую Дошку гонару.
Старанна працуюць электрагазазваршчык Віктар Пятроўскі, слесар Сяргей Ждан, брыгада аварыйнай службы ў складзе слесара Васілія Врубеля і вадзіцеля Мікалая Пешкі, якія неаднаразова ўдзельнічалі ў абласных конкурсах прафесійнага майстэрства, а ў 2011 годзе заваявалі другое месца.
З нагоды прафесійнага свята хочацца павіншаваць усіх членаў калектыву і нашых ветэранаў К. К. Рахманьку,              Л. І. Раманюк, В. І. Тананка, В. С. Врубеля, а таксама ўсіх тых, хто шмат папрацаваў на карысць прадпрыемства і насельніцтва.
А яшчэ віншую нашых калег з БПМК-4 на чале з начальнікам участка № 5 Эдуардам Казіміравічам Хомічам, калектывы аўтазаправачных станцый і ўсіх спажыўцоў газу.
Жадаю здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, шчасця і ладу ў сем’ях, новых працоўных дасягненняў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.