ЗАРЭГІСТРАВАНЫ КАНДЫДАТЫ Ў ДЭПУТАТЫ

Адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57.
Камісія прыняла рашэнне зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57 ВАЎЧОК Наталлю Сяргееўну, 30 жніўня 1985 года нараджэння, якая пражывае ў г. Навагрудку, вул. Школьная, 19а, кв.2, часова непрацуючую, сябра партыі БНФ, і НАУМОВІЧА Андрэя Мікалаевіча, 7 ліпеня 1963 года нараджэння, старшыню Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, які пражывае ў г. Гродна, завулак Дзяржынскага, д. 10б, кв. 12, беспартыйнага.
Ваўчок Н.С. і Наумовічу А.М. выдадзены пасведчанні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Кандыдаты ў дэпутаты падалі дэкларацыі аб даходах і маёмасці. У Ваўчок Н.С. даходы за 2011 год склалі 4752213 руб., маёмасці няма. У Наумовіча А.М. даходы за 2011 год склалі 77593740 руб., ва ўласнасці ёсць кватэра 77,4 м кв. у в.Краснае Карэліцкага раёна, 1/3 атрыманых у спадчыну дома і зямельнага ўчастка ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна, матацыкл Мінск 3311212 1991 г. в.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.