Вылучылі кандыдата ў члены Савета Рэспублікі

Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па вылучэнню кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Выступіў старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак, які адзначыў, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2012 года № 277 “Аб назначэнні выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання” выбары ў Савет Рэспублікі  назначаны на перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года.
Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў членаў Савета Рэспублікі, зацверджаным пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 19 чэрвеня 2012 года № 18, вызначаны тэрмін вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі з 2 па 31 жніўня г. г.
У адпаведнасці з артыкулам 100 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам.
Рашэнне сумеснага пасяджэння аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі прымаецца большасцю галасоў ад іх складу.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і адпаведны выканаўчы камітэт могуць вылучыць толькі аднаго кандыдата.
Намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык на сумесным пасяджэнні прапанаваў кандыдатуру кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксея Юрыя Мар’янавіча першага сакратара Гродзенскага абкама грамадскага аб’яднання БРСМ, і ахарактарызаваў яго як чалавека высокаэрудыраванага, адказнага, добрасумленнага, ініцыятыўнага, які заўсёды падтрымае добрае пачынанне і павядзе за сабой іншых, каб паспяхова выканаць яго.
— Я ў гэтым пераканаўся, — гаварыў Р. Ю. Абрамчык, — калі працаваў першым сакратаром Карэліцкага райкама БРСМ. Лічу, што Юрый Мар’янавіч будзе дастойным кандыдатам у члены Савета Рэспублікі і апраўдае наш давер.
Кандыдатуру Ю. М. Аляксея падтрымалі А. В. Шкадаў, І. І. Дарашэнка,              А. А. Нос, Д. Д. Янкоўскі і іншыя члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і члены раённага выканаўчага камітэта.
У адпаведнасці з артыкулам 100 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт прынялі рашэнне вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання АЛЯКСЕЯ Юрыя Мар’янавіча, 1973 года нараджэння, першага сакратара Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага   аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, які пражывае ў г. Гродна, беспартыйнага, які на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пражыў 39 гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.