АДБУДУЦЦА “ПРАМАЯ ЛІНІЯ” І ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

21 верасня 2012 года ў будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з 11.00 да 13.00 адбудзецца “прамая  тэлефонная лінія” начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь ДЗЕРАХА Віталія Пятровіча з жыхарамі Карэліцкага раёна.
У ходзе “прамой тэлефоннай лініі” вы можаце абмеркаваць найбольш злабадзённыя праблемы вашага рэгіёна, выказаць нараканні на работу службовых асоб, расказаць пра факты карупцыі і парушэнні заканадаўства.
Камітэт дзяржкантролю ўдзяляе пільную ўвагу рабоце чыноўнікаў са зваротамі грамадзян, пастаянна адслежвае сітуацыю па рашэнні мясцовымі ўладамі праблем, узнятых насельніцтвам. Калі ваша заява была разгледжана фармальна ці з парушэннямі заканадаўства, вы можаце праінфармаваць аб гэтым. Па кожнаму факту бюракратычных адносін да чалавека і яго праблемы з боку дзяржаўных органаў і службовых асоб будзе дадзена прынцыповая ацэнка.
Чакаем ад Вас не толькі паведамленняў аб дапушчаных парушэннях, але і канструктыўныя прапановы, якія дапамогуць палепшыць работу мясцовых органаў улады з насельніцтвам.
Звярнуцца і задаць сваё пытанне ў час “прамой тэлефоннай лініі” можна па тэлефоне 2-04-53.
Пасля правядзення “прамой тэлефоннай лініі” Віталій Пятровіч ДЗЕРАХ будзе весці прыём грамадзян з 14.00 да 16.00 гадзін у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ў кабінеце 58 (трэці паверх).
Папярэдні запіс на прыём да Дзераха В. П. ажыццяўляецца па тэлефонах: 2-18-24, 2-19-24, 2-12-55 у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.