На ўсеагульнае свята

Шматлікая дэлегацыя лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі Гродзеншчыны прымае ўдзел у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”. У складзе яе і прадстаўнікі Карэліцкага раёна — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Жухавічы” Д. Д. Янкоўскі. Гаспадарка,       узначальваемая ім, па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў” раёна прызнана ў 2012 годзе пераможцай.
Наш раён на “Дажынках-2012” прадстаўляе таксама галоўны інжынер СВК “Лукі-Агра” Г. А. Жыгала, дзе 7 зернеўборачнымі камбайнамі намалочана 12376 тон зерня каласавых, зернебабовых, а таксама культур кармавых зерневых і зернебабовых у першапачаткова апрыходаванай вазе. Сезонная выпрацоўка ў сярэднім на адзін умоўны зернеўборачны камбайн склала 1330,8 тоны, дзённая — 71,1 тоны.
Трэці дэлегат —  вадзіцель аўтамабіля ГАЗ САЗ 3507 з гэтага ж кааператыва В. Б. Богуш. У рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2012 годзе сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, ажыццяўляючых перавозку зерня ад камбайнаў, ён дабіўся важкіх вынікаў: перавёз фактычна 1558 т зерня, або 4362 умоўныя тоны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.