Наш абавязак — акружыць клопатам і ўвагай

Актывістамі ветэранскага руху на Карэліччыне шмат робіцца для арганізацыі правядзення вольнага часу пенсіянераў. Працуюць яны разам з тэрытарыяльным цэнтрам па абслугоўванню насельніцтва, установамі культуры, адукацыі, раённай арганізацыяй БРСМ. Вялікую дапамогу вышэй адзначанай катэгорыі насельніцтва па ўсіх сацыяльных пытаннях аказваюць сельскія і пасялковы выканаўчыя камітэты, сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы. Створаны клубы для пажылых. Пенсіянерам аказваецца дапамога па апрацоўцы зямельных участкаў, па магчымасці выконваюцца рамонтныя работы. Пашырыўся валанцёрскі рух.

Многія ветераны працы ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна. Вось некаторыя з іх: Валянціна Паўлаўна Марцюшава, Алена Мікалаеўна Толмач, Лідзія Мікалаеўна Брылевіч, Зінаіда Аляксандраўна Навумовіч, Міхаіл Уладзіміравіч Парфёнка, Аляксандр Іванавіч Лапата, Ганна Уладзіміраўна Бандарык, Ганна Ільінічна Мамончык, Алена Мікалаеўна Гоцка, Фацінія Мікалаеўна Чычкан. Гэта няпоўны пералік актыўных членаў раённай ветэранскай арганізацыі.
Не парываем сувязі з Краснагорскім раённым саветам ветэранаў Маскоўскай вобласці. Старшыня яго Раіса Іванаўна Смятаніна штогод прывозіць да нас матэрыялы з вопыту работы грамадскай арганізацыі, а мы прапаноўваем свае. У гэтым годзе да нас завітаў намеснік старшыні Краснагорскага райсавета ветэранаў Павел Міхайлавіч Касцюкевіч, палкоўнік у адстаўцы, ён жа з’яўляецца нашым земляком, ураджэнцам вёскі Яруга, мае шмат дзяржаўных узнагарод Расійскай Федэрацыі. Сустрэча са слаўным земляком прынесла вялікае задавальненне.
Мы раім кіраўнікам устаноў, дзе з поўнай аддачай сіл і энергіі працавалі ветэраны вайны і працы, па меры магчымасці павіншаваць сваіх былых работнікаў з Днём пажылых людзей, заахвоціць іх маральна альбо матэрыяльна, не забываць і юбіляраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.