Заклікі да байкоту выбараў — дэструктыўная пазіцыя — С.Лебедзеў

Заклікі да байкоту выбараў з’яўляюцца дэструктыўнай пазіцыяй асобных грамадзян і палітыкаў. Такі пункт гледжання выказаў у Гомелі карэспандэнту БЕЛТА старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў. Ён наведаў некалькі выбарчых участкаў у абласным цэнтры, а таксама сустрэўся са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ў шэрагу заходніх дзяржаў, у прыватнасці, у Грэцыі, Бельгіі, ухіленне ад галасавання забаронена законам. Калі, напрыклад, грамадзянін не пайшоў галасаваць, то за гэта ён прыцягваецца да адказнасці — ад штрафу да крымінальнага пакарання. «І гэта чамусьці там успрымаецца нармальна. Ніхто не гаворыць, што ў Бельгіі або ў іншай краіне тым самым ушчамляюцца правы выбаршчыкаў», — адзначыў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД.

Калі разглядаць выбарчае заканадаўства з гэтага пункту гледжання, то на постсавецкай прасторы яно нават больш ліберальнае — у ім няма нормы, якая абавязвала б грамадзяніна абавязкова ісці на выбарчы ўчастак. «Я лічу, што гэта права выбаршчыка — ісці або не ісці. Калі мы хочам умацаваць дэмакратычныя нормы ў грамадскім жыцці, калі мы хочам дэмакратызаваць наша жыццё, то мы павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі гэтага жыцця», — лічыць Сяргей Лебедзеў. Калі грамадзяне будуць ухіляцца ад удзелу ў галасаванні, гэта будзе сведчыць аб бяссіллі або аб нежаданні штосьці зрабіць. «Адным словам, я лічу, што заклік да байкоту выбараў — дэструктыўна», — канстатаваў ён.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.