Главным врачом района назначена Е. П. Майсак

Алена Паўлаўна Майсак нарадзілася 1 мая 1970 года ў г. Масты. Беларуска. Мае вышэйшую адукацыю. У 1995 годзе закончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа.
Працоўную дзейнасць пачала санітаркай установы аховы здароўя “Мастоўская ЦРБ”. Затым працавала санітаркай кардыялагічнага аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Пасля вучобы ў Гродзенскім дзяржмедінстытуце працуе ўрачом-стажорам па тэрапіі УАЗ “Мастоўскае тэрытарыяльнае медаб’яднанне”, урачом-эндаскапістам ДУАЗ “Бераставіцкае тэрытарыяльнае медаб’яднанне”, загадчыкам паліклінікі, намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі, намеснікам галоўнага ўрача па медабслугоўванні насельніцтва, в. а. галоўнага ўрача па медабслугоўванні насельніцтва.
У 2010 годзе А. П. Майсак пераехала ў Карэліцкі раён на пастаяннае месца жыхарства. Пачала працаваць загадчыкам паліклінікі, затым была назначана намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”.
У кастрычніку бягучага года Алена Паўлаўна Майсак назначана галоўным урачом установы аховы здароўя “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”.
Замужам. Мае дваіх сыноў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.