“ПОЛЫМЯ” заўсёды лідзіруе ў падпісцы

Ярэміцкае аддзяленне паштовай сувязі. Пры сустрэчы з начальнікам Г. М.  Сіманенка адразу пачынаем размову пра калектыў. Ганна Мікалаеўна з задавальненнем называе сваіх работнікаў: аператара Ганну Міхайлаўну Арабей, якая працуе і  паштальёнам (абслугоўвае жыхароў вуліцы Прынёманская аграгарадка Ярэмічы); паштальёнаў  — Алу Мікалаеўну Васілеўскую (вёскі Малая Вобрына, Баўцічы, Даўгінава), Ганну Сцяпанаўну Бербаш (Пагарэлка, Новае Сяло, Ярэмічы, вуліцы Школьная і Палявая), Рыту Паўлаўну Каменка (Быковічы, Лядкі, пасёлак Першамайскі), Ніну Анатольеўну Ракоўскую (Сіняўская Слабада, Рудзьма, Антанёва і Ярэмічы, вуліца А. Мілюця). Успомніла Наталлю Аляксандраўну Хваль, якая рабоце паштальёна аддала каля 17 гадоў.
— Калектыў наш дружны, — гаворыць начальнік аддзялення. — Людзі падабраліся працавітыя, адказныя, сумленныя, ініцыятыўныя. Працаваць з людзьмі заўсёды было няпроста — трэба быць псіхолагам, каб знайсці падыход да кожнага чалавека.  Нашы паштальёны стараюцца ўсіх абслужыць добрасумленна.
Вялікая ўвага надаецца падпісцы на перыядычныя выданні. Самай запатрабаванай з’яўляецца раённая газета “Полымя”,  на чацвёрты квартал выпісалі 227 экзэмпляраў. Актыўна выпісваюць вяскоўцы  “Советскую Белоруссию”, “Народную газету”, “Звязду”, “Белорусскую ниву”, “Комсомольскую правду”, “Аргументы и факты”. Любяць ярэміччане газету “Друг пенсионера”, часопісы “Гаспадыня”, “Народный доктор”, “Кудесница”, Хозяин”, а мамы — “Супермама”, “Мамино солнышко”, “Волшебный”.
Паштальёны прымаюць у жыхароў вёсак камунальныя плацяжы, дастаўляюць пасылкі, дробныя пакеты, прадукты харчавання. Сярод “новых” паслуг — аплата банкаўскіх крэдытаў, прадастаўленне Інтэрнэта для кліентаў.
На аддзяленні паштовай сувязі можна набыць латарэі ў асартыменце,  перыядычныя выданні і харчовыя тавары. Кожны дзень абнаўляецца стэнд з новымі газетамі і часопісамі. Ёсць у продажы і паштоўкі, якія карыстаюцца попытам сярод наведвальнікаў.
— Пошта і яе паслугі патрэбны людзям, — дапаўняе аператар Г. М. Арабей. — Нашы дзверы не зачыняюцца на працягу рабочага дня, людзі прыходзяць па самых розных пытаннях, і мы імкнёмся задаволіць іх просьбы.
Жыхарка аграгарадка Ярэмічы С. В. Сабалеўская адзначае, што вельмі ахвотна прыходзіць у аддзяленне паштовай сувязі і аплочвае за камунальныя паслугі, а  таксама можна на ксераксе “адзняць” патрэбныя паперы для працы. Па словах наведвальніцы, тут вяскоўцам рады, і яна  заўсёды атрымлівае станоўчы зарад энергіі.
Напрыканцы нашай сустрэчы начальнік аддзялення паштовай сувязі Г. М. Сіманенка ўспомніла  тых пенсіянераў, якія аддалі працы на пошце шмат гадоў: Соф’ю Платонаўну Дзядзічка, Ганну Феафанаўну Самец, Веру Фамінічну Біюць, Валянціну Іосіфаўну Пяшко, Валянціну Васільеўну Коршун, Марыю Ігнатаўну Маклюк, Ганну Аляксандраўну Смалянка, а таксама Надзею Іванаўну Ульянка (яе, на жаль, ужо няма сярод нас). Іх і ўсіх  паштавікоў павіншавала з надыходзячым святам — Сусветным днём пошты — і пажадала поспехаў у працы.

“ПОЛЫМЯ” заўсёды лідзіруе ў падпісцы: 1 комментарий

  • 25.10.2012 в 19:51
    Permalink

    «Друг пенсионера» в каждый дом).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.